image2 11.11.2019

Падтрымка ЕС лічбавай эканомікі і грамадства: наведайце новы рэсурс пра лічбавыя ініцыятывы Усходняга партнёрства

Ініцыятыва EU4Digital запусціла свой сайт — www.eufordigital.eu — шматмоўную платформу, якая змяшчае інфармацыю, рэсурсы і навіны пра падтрымку Еўрапейскім саюзам развіцця лічбавай эканомікі і грамадства ў рэгіёне Усходняга партнёрства.

Гарманізацыя лічбавых рынкаў з'яўляецца адным з ключавых кампанентаў палітыкі ЕС па забеспячэнні адчувальных вынікаў для грамадзян Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны. Падтрымка ЕС у гэтай галіне ажыццяўляецца праз ініцыятыву EU4Digital, якая аб'ядноўвае прыярытэтныя дзеянні і праграмы ў лічбавай сферы.

На вэб-сайце EU4Digital адзначана, што падтрымка ажыццяўляецца па шасці тэматычных галінах, кожная з якіх мае адмысловую старонку з адпаведнай інфармацыяй, навінамі, падзеямі і гісторыямі поспеху:

· Нормы тэлекамунікацыйнага сектара: даведайцеся, якім чынам падтрымка ЕС прынясе карысць грамадзянам і бізнесу па сродкам зніжэння кошту на роўмінг, лепшага рэгулявання, якое дазволіць павялічыць канкурэнцыю і інвестыцыі, а таксама лепшай абароны правоў спажыўцоў і адкрыццю новых магчымасцей шырокапалоснага доступу.

· Давер і бяспека: умацоўваючы давер і бяспеку ў лічбавай эканоміцы, падтрымка ЕС спрашчае электронныя трансакцыі, робячы іх больш бяспечнымі, хуткімі і таннымі, а таксама спрыяе ўстойлівасці крытычнай лічбавай інфраструктуры ў такіх сферах, як тэлекамунікацыі, энергетыка, транспарт або банкаўская справа.

· Электронны гандаль: спрашчэнне экспартных працэдур па сродкам беспапяровага гандлю і электроннай лагістыкі скароціць час праходжання мяжы, павысіць бяспеку аперацый, знізіць кошт і павялічыць канкурэнтаздольнасць лічбавай эканомікі.

· Інавацыі ў сферы ІКТ: паглядзіце, як ЕС падтрымлівае інавацыі ў сферы ІКТ, каб спрыяць абмену перадавымі даследаваннямі і трансмежным інвестыцыям, адкрыццю рынкаў ЕС для стартапаў з рэгіёну Усходняга партнёрства і стварэнню працоўных месцаў для таленавітай моладзі.

· Электронная ахова здароўя: падтрымка сістэм электроннай аховы здароўя забяспечыць перавагі для пацыентаў, а таксама сістэм аховы здароўя і спецыялістаў, што зробіць грамадзян больш здаровымі, медыцынскую дапамогу больш эфектыўнай, страхоўшчыкаў больш аператыўнымі, а рэгуляванне больш дасканалым.

· Лічбавыя навыкі: падтрымліваючы развіццё лічбавых навыкаў, ЕС дапамагае прывесці лічбавыя навыкі ў адпаведнасць з іх прапановай і попытам з боку новых сектараў эканомікі, спрыяючы такім чынам стварэнню працоўных месцаў, развіццю прыватнага сектара і паскарэнню эканамічнага росту.

Акрамя тэматычных старонак, вэб-сайт таксама размяркоўвае змест па краінах, дзе матэрыялы даступныя і на нацыянальных мовах.

У дадатак да інфармацыі пра лічбавую палітыку, навін, падзей і гісторый поспеху, вэб-сайт EU4Digital мае бібліятэку, якая змяшчае справаздачы, дамовы, палітычныя дакументы, навуковыя публікацыі, даследаванні і інфармацыю для даведкі. Матэрыялы можна шукаць па краіне, тэме і тыпу публікацыі.

Будзьце ў курсе лічбавых ініцыятыў і таго, як падтрымка ЕС дапамагае будаваць лічбавае грамадства і эканоміку ў рэгіёне Усходняга партнёрства, дадавайце ў закладкі www.eufordigital.eu.

Фота: eufordigital.eu.