image2 13.12.2017

ЕС вітае 20 новых беларускіх гарадоў-падпісантаў Пагаднення мэраў

Сёння двухдзённая Міжнародная канферэнцыя «Пагадненне мэраў: сумесныя дзеянні ў галіне клімату і энергіі» сабрала больш за 150 удзельнікаў з 6 краін Усходняга партнёрства для абмеркавання агульных праблем скарачэння выкідаў вуглякіслага газу і энергаэфектыўнасці ў гарадах, якія далучыліся да ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі». Міжнародная канферэнцыя праходзіць у гатэлі «Вікторыя» па адрасе пр-т Пераможцаў, 59, Мінск, Беларусь.

3.jpg

Палітыка Беларусі ў галіне энергаэфектыўнасці і дасягненні «Пагаднення мэраў» у іншых краінах Усходняга партнёрства будуць у цэнтры ўвагі на канферэнцыі. Сёння падчас цырымоніі падпісання да ініцыятывы далучацца 20 новых гарадоў з Беларусі: Бабруйск, Быхаў, Верхнядвінск, Віцебск, Ваўкавыск, Гарадок, Докшыцы, Івацэвічы, Калінкавічы, Краснаполле, Карма, Масты, Мсціслаў, Нясвіж, Наваполацк, Пружаны, Светлагорск, Слаўгарад, Слуцк, Смаргонь. Усе яны прымаюць на сябе абавязацельствы скараціць выкіды СО2 як мінімум на 30% да 2030 года.

2.jpg

Васіліс Марагас, Дырэктар аддзела Генеральнага дырэктарата па пытаннях палітыкі суседства і пашырэння (курыруе краіны Усходняга партнёрства) Еўрапейскай Камісіі павітаў новых беларускіх падпісантаў - членаў «сям'і» Пагаднення, якая складаецца з тысяч мясцовых і рэгіянальных органаў улады, якія добраахвотна ўзяліся рэалізоўваць у сябе мэты ЕС у галіне клімату і энергіі і падкрэсліў, што «сёння мы адзначаем поспех ініцыятывы ЕС «Пагадненне мэраў» у краінах Усходняга партнёрства. З 300 гарадамі-падпісантамі і 20 новымі беларускімі, якія далучацца сёння, можна з упэўненасцю сказаць, што “Пагадненне мэраў" стала брэндам у рэгіёне Усходняга партнёрства. Еўрапейскі саюз сочыць за тым, як развіваецца ініцыятыва і дапамагае мясцовым органам улады рэалізаваць іх мэты ў галіне клімату і энергіі. На сёння мы вылучылі не менш за 20 млн. еўра на дэманстрацыйныя праекты, тэхнічную падтрымку і сакратарыят Пагаднення. ЕС працягне падтрымку "Пагаднення мэраў", бо у выніку павышаецца якасць жыцця жыхароў, а гарады робяцца больш устойлівымі ".

4.jpg

Міхаіл Малашанка, Дырэктар Дэпартамента па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь пацвердзіў, што «беларускія гарады выказваюць актыўную цікавасць да гэтай ініцыятывы - толькі за год колькасць удзельнікаў павялічылася амаль у два разы. Далучаючыся да "Пагаднення мэраў", мясцовыя ўлады не проста бяруць на сябе абавязацельствы паменшыць колькасць выкідаў СО2 за кошт ўкаранення энергазберагальных і энергаэфектыўных тэхналогій і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі, але і палепшыць якасць жыцця сваіх жыхароў. Мы рады, што менавіта Беларусь сёлета стала пляцоўкай для правядзення Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай рэалізацыі гэтай ініцыятывы ў краінах Усходняга партнёрства».

5.jpg

Крыстоф Фрерынг, Кіраўнік групы экспертаў праекта ЕС «Пагадненне мэраў - Усход» падкрэслівае, што «падтрымка Еўрапейскага Саюза ў падрыхтоўцы і рэалізацыі Планаў дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю і клімаце дапамагае мясцовым органам улады зірнуць шырэй на гарадское развіццё і распрацаваць сваю палітыку ў галіне клімату і энергіі».

7.jpg

Канферэнцыя дае магчымасць актывізаваць сумесныя намаганні ў галіне мясцовага ўстойлівага развіцця і падзяліцца паспяховым досведам мадэрнізацыі муніцыпальнай інфраструктуры ў гарадах краін Усходняга партнёрства. Ян Вандерс, Лідар каманды праграмы ЕС «Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты», адзначыў: «Гарады надаюць вялікую ўвагу рэалізацыі энергаэфектыўных праектаў, і гэта вельмі важна, што яны могуць вучыцца ў іншых гарадоў (як Полацк), якія ўжо рэалізавалі падобныя праекты. Канешне, гэта не ракетабудаўніцтва, але тут таксама неабходны высокакваліфікаваныя рэсурсы».

8.jpg

«Города уделяют большое внимание реализации энергоэффективных проектов, сейчас мы говорим о десятках миллионов евро в каждом городе, и это очень важно, что они могут учиться у других городов (как Полоцк), которые уже реализовали похожие проекты. Конечно, это не ракетостроение, но тут также необходимы высококвалифицированные  ресурсы».

На Міжнароднай канферэнцыі і цырымоніі падпісання прысутнічаюць прадстаўнікі Еўрапейскай Камісіі, міністэрстваў і дэпартаментаў краін Усходняга партнёрства, грамадскіх арганізацый, міжнародных фінансавых інстытутаў, мэры гарадоў з Арменіі, Беларусі, Балгарыі, Грузіі, Малдовы і Украіны.

Міжнародную канферэнцыю «Пагадненне мэраў: супрацоўніцтва паміж мясцовымі і дзяржаўнымі органамі ўлады ў краінах Усходняга партнёрства» ладзяць праграма ЕС «Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты» і праект ЕС «Пагадненне мэраў - Усход» у цесным супрацоўніцтве з Дэпартаментам па энергаэфектыўнасці Дзяржаўнага камітэта па стандартызацыі Рэспублікі Беларусь .

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да Таццяны Дзеравянкінай, Камунікацыйнага менеджэра праекту ЕС "Пагадненне мэраў - Усход": tatyana.derevyankina@eumayors.eu або Антона Раднянкова, Камунікацыйнага эксперта праекта ЕС «Пагадненне мэраў - Усход» у Беларусі: radniankou@eu-belarus.net , mob: +375 25 92 44 213

http://www.eumayors.eu

http://www.soglasheniemerov.eu

http://com-dep.enefcities.org.ua

www.EU4Energy.eu


Даведка:

Пагадненне мэраў па клімаце і энергіі – гэта ініцыятыва Еўрапейскага Саюза, якая аб'ядноўвае мясцовыя, рэгіянальныя і нацыянальныя органы ўлады, што добраахвотна ўзялі на сябе абавязацельствы рэалізаваць мэты ЕС у галіне клімату і энергіі. З больш чым 7700 гарадамі-удзельнікамі з агульным насельніцтвам каля 240 мільёнаў чалавек, яна стала адной з самых крупных ініцыятыў у галіне клімату і энергіі ў свеце.

Covenant of Mayors East (CoM East) - гэта які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам праект, накіраваны на аб'яднанне мясцовых і рэгіянальных уладаў краін Усходняга партнёрства (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова, Украіна) у рэалізацыі палітыкі ў галіне устойлівай энергетыкі, памяншэнне залежнасці ад выкапнёвых відаў паліва, павышэнне бяспекі энергазабеспячэння. З 300 гарадоў-падпісантаў краін Усходняга партнёрства 31 мясцовы орган улады ў Беларусі прыняў на сябе абавязацельствы скараціць выкіды вуглякіслага газу на 20% ці 30%. Больш падрабязна аб праекце: www.soglasheniemerov.eu

Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты (Covenant of Mayors - Demonstration Projects) - гэта праграма Еўрапейскага саюза, якая падтрымлівае органы мясцовай улады краінаў Усходняга партнёрства, якія з'яўляюцца падпісантамі "Пагаднення мэраў" і налічваюць менш за 200 тысяч жыхароў. "Пагадненне мэраў - Дэманстрацыйныя праекты" дапамагае невялікім гарадам тэхнічна і фінансава для рэалізацыі мерапрыемстваў у галіне энергаэфектыўнасці, уключаных у іх Планы дзеянняў па ўстойліваму энергетычнаму развіццю. Зараз у краінах Усходняга партнёрства рэалізуюцца 19 праектаў: ​​11 - ва Украіне, 3 - у Малдове, 3 - у Беларусі, 1 - у Арменіі і 1 - у Грузіі. Больш падрабязна аб праграме: www.com-dep.enefcities.org.ua

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, яго бяспекі і папулярызацыю ідэй энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара. Больш падрабязна аб ініцыятыве: www.EU4Energy.eu