18-19 сакавіка эксперты з Іспаніі правядуць семінар у сталіцы Беларусі, Мінску, па антытэрарыстычных стратэгіях, тактыцы і тэхніцы.
Мэтай семінара з’яўляецца абмен еўрапейскім досведам барацьбы з тэрарызмам. У прыватнасці, удзельнікі двухдзённага семінара абмяркуюць досвед Грамадзянскай гвардыі Іспаніі ў барацьбе з тэрарызмам і сродкі, якія выкарыстоўваюцца для адаптацыі яе тактыкі і метадаў для процідзеяння новым тэрарыстычным пагрозам.
Гэтае мерапрыемства таксама будзе спрыяць умацаванню патэнцыялу праваахоўных органаў Беларусі ў барацьбе з тэрарызмам і забеспячэнні грамадскай бяспекі, асабліва ў кантэксце будучых масавых спартыўных мерапрыемстваў, а менавіта II Еўрапейскіх гульняў і Чэмпіянату свету па хакеі з шайбай.
Семінар арганізоўваецца Інструментам тэхнічнай дапамогі і інфармацыйнага абмену Еўрапейскай Камісіі (TAIEX) у супрацоўніцтве са Спецыяльнай групай па барацьбе з тэрарызмам / Міністэрствам унутраных спраў / жандармерыі Французскай Рэспублікі і антытэрарыстычнай групай Грамадзянскай гвардыі Іспаніі.
Больш падрабязна пра семінар.
