image2 20.12.2023

EU4Culture аб’яўляе конкурс на атрыманне грантаў для дзеячаў культуры з Арменіі, Азербайджана, Беларусі і Малдовы

Фінансаваны ЕС праект ‘EU4Culture’,  абвясціў конкурс на атрыманне грантаў на мабільнасць для мастакоў і дзеячаў культуры з Азербайджану, Арменіі, Беларусі і Рэспублікі Малдова.

Мэта конкурсу – садзейнічаць міжкультурнаму дыялогу і абмену ведамі паміж творчымі дзеячамі. Ён падтрымае розныя праекты, якія рэалізуюцца ў іншых краінах, у тым ліку стажыроўкі, навучальныя паездкі, удзел у канферэнцыях і прафесійнае развіццё ўдзельнікаў.

Падаць заяўку могуць мастакі і спецыялісты ў сферы культуры ва ўзросце ад 18 гадоў і старэй, якія прадстаўляюць розныя культурныя і творчыя сектары і пражываюць у Азербайджане, Арменіі, Беларусі і Малдове. Да ўдзелу дапускаюцца толькі індывідуальныя праекты і праекты міжнароднай мабільнасці.

Конкурс прапануе чатыры віды мабільнасці:

·         праекты кароткатэрміновай мабільнасці (5-10 каляндарных дзён, з улікам і часу ў дарозе) – да 1500 еўра;

·         праекты сярэднетэрміновай мабільнасці (11-35 каляндарных дзён, з улікам часу ў дарозе) – да 3500 еўра;

·         праекты доўгатэрміновай мабільнасці (36-84 каляндарныя дні, з улікам часу ў дарозе) – да 5000 еўра.

·         Віртуальная мабільнасць (без вандроўкі, толькі анлайн-удзел у імпрэзах, што праходзяць у іншай краіне) – да 1000 еўра толькі на аплату рэгістрацыйнага ўнёску.

Каб падаць заяўку на атрыманне грантаў на мабільнасць ад EU4Culture, заяўнікі павінны прадставіць план дзеянняў і бюджэт для прапанаванай імі міжнароднай мабільнасці праз партал падачы заявак Інстытуту Гётэ – Goethe Application Portal (GAP).

Апошні тэрмін падачы заявак – 23:59 па цэнтральнаеўрапейскім часе 16 лютага 2024 года.

Зацікаўленыя асобы могуць загадзя зарэгістравацца для ўдзелу ў інфармацыйных сесіях пра гранты на мабільнасць ад EU4Culture: 20 снежня для Беларусі (рэгістрацыя), 10 студзеня для Малдовы, 15 студзеня для Азербайджану і 16 студзеня для Арменіі.

EU4Culture – гэта чатырохгадовы праект, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Ён падтрымлівае культурны і творчы сектары, у першую чаргу ў несталічных гарадах і мястэчках у краінах Усходняга партнёрства. Праект EU4Culture рэалізуецца Інстытутам Гётэ (галоўны аператар), Чэшскімі цэнтрамі, Дацкім Інстытутам культуры, Французскім інстытутам у Грузіі. Ад моманту запуску праекту, у рамках EU4Culture былі праведзенымі тры конкурсы на атрыманне грантаў на мабільнасць, бенефецыярамі якіх сталі 274 асобы.

EUNeighboursEAST