Беларусь прыняла “дарожную карту” для прыцягнення інвестыцый у энергаэфектыўнасць і аднаўляльныя крыніцы энергіі ў краіне. Дарожная карта была прынятая ў выніку 3-га пасяджэння “Мэтавай групы па павелічэнні інвестыцый у энергаэфектыўнасць”, арганізаванай Сакратарыятам Энергетычнай Хартыі 14 снежня 2017 года ў Мінску, Беларусь. У нарадзе ўзялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства энергетыкі, дзяржаўных энергетычных кампаній, прыватнага сектара і міжнародных фінансавых арганізацый.
Сакратарыят Энергетычнай Хартыі прадставіў індывідуальную ацэнку палітычных, прававых і нарматыўных рызык, якія могуць стрымліваць інвестыцыі ў энергетычны сектар Беларусі. Паводле слоў Генеральнага Сакратара Энергетычнай Хартыі, д-ра Урбана Руснака, Беларусь забяспечвае ўмеранае асяроддзе для інвестыцый у энергетычны сектар.
У дарожнай карце выкладзеныя канкрэтныя крокі, якія павінна зрабіць Беларусь для павелічэння інвестыцый у галіне энергаэфектыўнасці і аднаўляльных крыніц энергіі. З улікам тэрмінаў да 2030 года ў “дарожнай карце” асаблівая ўвага надаецца сектарам электраэнергетыкі і прамысловасці.
Гэтыя мерапрыемствы з’яўляюцца часткай EU4Energy Governance − праекта, фінансаванага Еўрапейскім саюзам, які аказвае падтрымку краінам Усходняга партнёрства ва ўмацаванні заканадаўчай і нарматыўнай базы іх энергетычных сектараў. З’яўляючыся партнёрам па ўкараненні EU4Energy, Сакратарыят Энергетычнай Хартыі цесна супрацоўнічае з урадамі Арменіі, Азербайджана і Беларусі ў мэтах аказання тэхнічнай дапамогі ў прасоўванні энергетычнай бяспекі, рэфармавання энергетычнага рынку і ўстойлівай энергетыкі.
Даведацца больш:
Прэс-рэліз (на ангельскай мове)
Прэс-рэліз (на ангельскай мове)
Энергетычная Хартыя (на ангельскай мове)
Рэсурс: euneighbours.eu
Фота: Энергетычная Хартыя