image2 17.06.2019

Фотаконкурс #EU4Energy: Будучыня энергіі

Вазьміце ўдзел у фотаконкурсе #EU4Energy з 17 па 23 чэрвеня, каб атрымаць шанц выйграць электрычны скутар.

Хто можа ўдзельнічаць?

У конкурсе могуць узяць удзел грамадзяне старэйшыя за 18 гадоў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны.

Як узяць удзел?

Як выглядае будучыня энергіі? Ці будзе гэта сонечная і ветравая энергія, або, магчыма, устойлівая біямаса і гідраэнергетыка? Ці будучыня будзе нашмат больш энергаэфектыўнай дзякуючы таму, як мы выкарыстаем энергію?

Падзяліцеся сваімі фатаграфіямі, якія паказваюць, як пераход да энергіі будучыні ўжо адбываецца там, дзе вы жывяце – сонечныя батарэі, ветраныя электрастанцыі, устойлівыя крыніцы энергіі, такія як біямаса і гідраэлектраэнергія, электрамабілі і скутары, энергаэфектыўныя дамы і прыборы. Паглядзіце вакол і падзяліцеся сваім бачаннем!

Вы можаце ўзяць удзел у конкурсе наступным чынам:

1. Адправіўшы свой фотаздымак на сайт euneighbours.eu і націснуўшы кнопку “Upload your photo”.

2. Размясціўшы свой фотаздымак з хэштэгам #EU4Energy на сваім акаўнце ў Facebook, Instagram або Twitter.

3. Размясціўшы свой фотаздымак з хэштэгам # EU4Energy на сваёй старонцы ў гісторыях на Facebook і Instagram і дадаўшы тэгі на старонку @euneighbourseast.

Конкурс працягнецца да 18:00 (CEST) 23 чэрвеня. Адзін чалавек можа падаваць да 3 фотаздымкаў на конкурс.

Якія будуць прызы?

Пераможцам прысуджаецца да 10 прызоў на аснове анлайн-галасавання і выбару журы. Галоўны прыз, электрычны скутар, будзе ўручаны за самы папулярны фотаздымак.

Фотаконкурс #EU4Energy арганізоўваецца камунікацыйным праектам EU4Energy ў межах Тыдня ўстойлівага развіцця ЕС і фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

Правілы конкурсу