image2 27.01.2022

EU4Youth: падаць заяўку на атрыманне грантаў для развіцця занятасці моладзі і прадпрымальніцтва ў краінах Усходняга партнёрства

Фінансаваная ЕС праграма EU4Youth абвясціла конкурс праектаў на атрыманне грантаў на дзейнасць, накіраваную на развіццё лічбавых навыкаў моладзі, развіццё навыкаў пераходу да “зялёных” тэхналогіяў і ўдасканаленне навыкаў прадпрымальніцкай дзейнасці і кіравання кар’ерай з акцэнтам на моладзь, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках.

​​Конкурс падзелены на два лоты:

1)  Павышэнне ўзроўню лічбавых кампетэнцыяў моладзі, якая знаходзіцца ў неспрыяльных варунках, заахвочванне прадпрымальніцтва і падтрымка адпаведных сетак і партнёрстваў. Грантавая заяўка павінна быць ад 250 000 да 300 000 еўра.

2)      Развіццё сярод моладзі навыкаў сацыяльнага прадпрымальніцтва і кіравання сваёй кар’ерай з акцэнтам на зялёную і лічбавую эканоміку і падтрымку адпаведных сетак і партнёрстваў. Грантавая заяўка павінна быць ад 800 000 да 1 000 000 еўра.

Праекты павінны быць пададзеныя групай з мінімум трох і максімум шасці арганізацый: адзін асноўны заяўнік + мінімум два су-заяўнікі з мінімум дзвюх краінаў Усходняга партнёрства (напрыклад, асноўны заяўнік з Грузіі + су-заяўнік з Арменіі + су-заяўнік з ЕС; або асноўны заяўнік з Украіны + су-заяўнік з Азербайджана + су-заяўнік з Украіны).

Любое прапанаванае дзеянне павінна рэалізоўвацца прынамсі ў трох краінах Усходняга партнёрства працягласцю ад 18 да 30 месяцаў.

Апошні тэрмін падачы заявак – 14 сакавіка.

Інфармацыйная сесія адносна дэталяў гэтага конкурсу адбудзецца 8 лютага 2022 года.

 Даведацца больш:

Прэс-рэліз і kіроўныя прынцыпы для падачы заявак