image2 14.12.2021

Еўрапейская камісія і Польшча паскараюць пастаўку вакцын супраць COVID-19 краінам Усходняга партнёрства

Сёння Еўрапейская камісія падпісала пагадненне на 35 мільёнаў еўра з польскім банкам развіцца BGK дзеля стварэння інавацыйнага механізма падтрымкі дзяржаў-членаў ЕС у пастаўцы вакцын супраць COVID-19 у краіны Усходняга партнёрства.

Гэта вынікае з пагаднення паміж камісарам па пытаннях добрасуседства і пашырэння Оліверам Варгеем і прэм’ер-міністрам Польшчы Матэвушам Маравецкім аб узмацненні падтрымкі барацьбы з COVID-19 у адпаведнасці з бягучымі прыярытэтамі Усходняга партнёрства. Разам з Польшчай Еўрапейская камісія распрацавала інавацыйную дамоўленасць аб пашырэнні роўнага доступу да вакцын у рэгіёне.

Камісар па пытаннях добрасуседства і пашырэння Олівер Варгеі сказаў:
Я ўдзячны Польшчы за тое, што яна зрабіла крок наперад і пагадзілася каардынаваць гэтую дамоўленасць, якая, несумненна, дапаможа выратаваць жыцці ў нашых краінах-партнёрах праз пашырэнне ахопу вакцынамі. Гэта салідарнасць ЕС у дзеянні, якое дапаможа паскорыць аднаўленне пасля пандэміі ў рэгіёне і павысіць агульную доўгатэрміновую ўстойлівасць здароўя людзей, што з'яўляецца адным з прыярытэтаў Усходняга партнёрства”.

З’яўляючыся суаўтарам палітыкі Усходняга партнёрства ЕС, Польшча на працягу многіх гадоў падтрымлівае больш цеснае супрацоўніцтва з краінамі-ўсходнімі партнёрамі, што ўключае ўмацаванне дзяржаўных структур і сацыяльнай інфраструктуры гэтых краін.

Міністр замежных спраў Польшчы Збігнеў Раў сказаў: “Краіны Усходняга партнёрства адносяцца да галоўных прыярытэтаў польскай палітыкі развіцця са шматлікімі праектамі і ініцыятывамі, якія фінансуюцца і рэалізуюцца кожны год. Гэтая ініцыятыва Team Europe, якой спрыяе і якую каардынуе Польшча, накіравана на забеспячэнне свабоднага, справядлівага і ўстойлівага доступу да вакцын супраць COVID-19 для краін Усходняга партнёрства, і з'яўляецца яшчэ адным прыкладам салідарнасці з гэтым рэгіёнам. У кансультацыі з Еўрапейскай камісіяй Польшча будзе выконваць каардынуючую ролю ў працэсе распаўсюджвання вакцын”.

Пастаўка вакцын дзяржавамі-членамі ЕС пад каардынацыйнай эгідай Польшчы з'яўляецца праявай салідарнасці з краінамі Усходняга партнёрства ў агульнай барацьбе з пандэміяй, а таксама з яе сацыяльнымі і эканамічнымі наступствамі.

Роля польскага міністэрства замежных спраў будзе заключаецца ў тым, каб забяспечыць наяўнасць даступных доз вакцын для сумеснага выкарыстання дзяржавамі-членамі згодна з патрэбамі краінаў Усходняга партнёрства, якія развіваюцца, а таксама кантраляваць любыя неабходныя дамоўленасці з вытворцамі вакцын і забяспечыць адэкватную камунікацыю і бачнасць салідарнасці Team Europe у сферы вакцынацыі як ва Усходнім партнёрстве, так і ў ЕС.

У выпадку перапродажу польскі банк развіцця BGK будзе выкарыстоўваць унёсак ЕС для кампенсацыі донараў, краін-членаў, за вакцыны на некамерцыйнай аснове. Праграма будзе дзейнічаць да чэрвеня 2023 года або пакуль унёсак ЕС не будзе вычарпаны.

Беата Дашыньска-Музычка, прэзідэнт праўлення польскага банка развіцця BGK, сказала: “У гэтым праекце, які рэалізуецца сумесна з Міністэрствам замежных спраў Польшчы, мы ўпершыню выконваем ролю партнёра Еўрапейскай камісіі па размеркаванні дапамогі на развіццё паміж іншымі краінамі. Мы дапамагаем змагацца з пандэміяй каронавіруса – дзякуючы нашым сумесным намаганням ад двух да дзясятка мільёнаў вакцын дасягнуць тых, каму яны патрэбныя, патрабуюцца ва ўсходніх краінах-партнёрах. Удзел у гэтым праекце не быў бы магчымым для нас, калі б мы раней не атрымалі акрэдытацыю Камісіі і статус партнёра-выканальніка. Гэта яшчэ адзін крок да ўзмацнення супрацоўніцтва з еўрапейскімі інстытутамі і, такім чынам, умацавання ролі нашай краіны на міжнароднай арэне”.

Гэтыя 35 мільёнаў еўра ад Інструмента суседства, развіцця і міжнароднага супрацоўніцтва (NDICI) з’яўляецца дэманстрацыяй узмоцненых дзеянняў у рамках намаганняў Team Europe па абмену вакцынамі дзеля сумеснага вырашэння праблем пандэміі ў падтрымцы нашых партнёраў. Па дадзеных СААЗ, сярэдняе спажыванне поўнай серыі доз вакцыны супраць COVID-19 у шасці краінах складае ўсяго 28,7%[1] на пачатак снежня 2021 года, а сярод медыцынскіх работнікаў — 70,3%. Гэты механізм дапаможа краінам-партнёрам наблізіць ахоп вакцынацыяй да мэтавых паказчыкаў глабальнай стратэгіі вакцынацыі СААЗ: 40% насельніцтва кожнай краіны да канца 2021 года і 70% да сярэдзіны 2022 года.

Першая пастаўка ў рамках гэтага механізму плануецца ў бліжэйшыя тыдні з Партугаліі ў Арменію. Шэраг іншых дзяржаў-членаў ужо заявілі а сваёй гатоўнасці ўдзельнічаць у гэтай праграме.

Прадумовы

Падтрымка Усходняга партнёрства з боку ЕС у пераадоленні наступстваў пандэміі складае больш за 2,5 мільярда еўра на дапамогу ў барацьбе з крызісам у галіне аховы здароўя і сацыяльна-эканамічным аднаўленні. Усходняе партнёрства ахоплівае Арменію, Азербайджан, Беларусь, Грузію, Малдову і Украіну.

Каля траціны ўсіх уведзеных доз ва Усходнім партнёрстве былі забяспечаны ЕС непасрэдна праз пастаўку вакцынам, альбо ўскосна праз COVAX.

Гэта акцыя дапаўняе асноўныя намаганні ЕС па зніжэнні ўздзеяння COVID-19 на здароўе, забяспечваючы хуткае і бяспечнае разгортванне вакцын супраць COVID-19 і спрыяючы структурным зменам у сістэмах аховы здароўя. У пачатку пандэміі ў першыя месяцы 2020 года ЕС фінансаваў пастаўку найбольш важнага абсталявання і тэхнічнай дапамогі праз Сусветную арганізацыю аховы здароўя (СААЗ). З лютага 2021 года яшчэ адна фінансуемая ЕС праграма СААЗ падтрымлівае краіны Усходняга партнёрства ў іх магчымасцямі выкарыстання вакцын шляхам павышэння гатоўнасці і магчымасці разгортвання.

Акцыя дапаўняе COVAX - асноўны механізм па паскарэнні доступа да інструментаў барацьбы з COVID-19 (АСТ): глабальнае супрацоўніцтва па распрацоўцы, вытворчасці і роўнай даступнасці тэстаў, лячэння і вакцын супраць COVID-19. Team Europe з’яўляецца адным з вядучых удзельнікаў з унёскам больш за 3 мільярды еўра ў фонд COVAX, які застаецца ключавым глабальным сродкам забеспячэння справядлівай і роўнай даступнасці гэтых вакцын і забяспечвае міжнародную салідарнасць у галіне вакцынацыі.