У гэтым годзе 85 беларускіх гарадоў пяты раз далучацца да Еўрапейскага тыдня мабільнасці, які праводзіцца штогод 16-22 верасня.
Яго галоўная мэта - паказаць жыхарам горада, што аўтамабіль далёка не адзіны зручны транспартны сродак у горадзе і, што экалагічных альтэрнатыў значна больш. Кампанія дае людзям магчымасць пераасэнсаваць ролю гарадскіх вуліц, паэксперыментаваць з практычнымі рашэннямі для вырашэння гарадскіх праблем, такіх як забруджванне паветра, і быць больш уважлівымі да грамадскага здароўя і якасці жыцця.
Кампанія традыцыйна завершыцца 22 верасня, калі ўвесь свет адзначае Дзень без аўтамабіля. 18 гарадоў Беларусі падтрымаюць гэтую ініцыятыву сярод сваіх жыхароў. Тэма EMW 2020 акцэнтуе ўвагу на важнасці даступнасці транспарту з нулявымі выкідамі і для ўсіх без выключэння. Дэвіз 2020 года - "Выбірай, на чым перамяшчацца".
Штогод у рамках правядзення Еўрапейскага тыдня мабільнасці і Сусветнага дня без аўтамабіля аўтамабілістам прапануецца на адзін дзень ці нават тыдзень адмовіцца ад выкарыстання транспартных сродкаў на карысць грамадскага транспарту, ровараў і пешаходных шпацыраў.
16.09.2020