У Летніку збяруцца да 100 маладых людзей для ўдзелу ў розных інтэрактыўных і адукацыйных мерапрыемствах. Гэтыя мерапрыемствы будуць накіраваны на тое, каб падкрэсліць еўрапейскія грамадзянскія каштоўнасці і спрыяць супрацоўніцтву, узаемаразуменню паміж культурамі і цярпімасці сярод моладзі ў рэгіёне Усходняга партнёрства.
Заяўкі прымаюцца да 16 красавіка 2020 года (00:00 GMT + 4).
З моманту свайго стварэння у 2018 годзе летнік ужо прыняў 200 маладых прадстаўнікоў з 15 краін. Еўрапейская школа Усходняга партнёрства з'яўляецца флагманскім праектам Еўрапейскай Камісіі ў рэгіёне Усходняга суседства і адным з 20 вынікаў Усходняга партнёрства на 2020 год.
Даведацца больш: