image2 20.02.2017

Еўрапейскі саюз выдзяляе 2,2 мільёна еўра на фінансаванне 126 ініцыятыў па мясцовым развіцці

На ўдзел у асноўным конкурсе мясцовых ініцыятыў у рамках праекта ЕС/ПРААН «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» было пададзена 352 заяўкі; 126 заяўнікаў атрымаюць фінансаванне на рэалізацыю сваіх ідэй.

Рэгіянальнае развіццё з'яўляецца адным з асноўных прыярытэтаў у супрацоўніцтве Еўрапейскага саюза і Беларусі. Дадзеная праграма супрацоўніцтва накіравана на ўзмацненне патэнцыялу грамадскіх арганізацый, бізнесу і мясцовых органаў улады ў прасоўванні тэрытарыяльна-арыентаванага падыходу да развіцця на мясцовым узроўні.

Еўрапейскі саюз прафінансуе мясцовыя ініцыятывы ў 30 пілотных раёнах Беларусі. Агульны памер фінансавання ЕС складзе 2,2 мільёна еўра. У межах конкурсу заяўнікі прадставілі свае прапановы па вырашэніі пытанняў мясцовага развіцця. Як мінімум 10% ад агульнага бюджэту ініцыятывы будзе забяспечана самімі заяўнікамі з мясцовых крыніц. 

LD_collage2.jpg

Ідэі мясцовых ініцыятыў накіраваны на вырашэнне самых розных  пытанняў: развіццё інфраструктуры і ўпарадкаваннне тэрыторый, сацыяльныя паслугі і сацыяльная інтэграцыя, заахвочванне насельніцтва да здаровага ладу жыцця, эканамічнае развіццё і рост занятасці насельніцтва, паляпшэнне экалагічнай сітуацыі і ахова навакольнага асяроддзя, развіццё турыстычнага патэнцыялу і захаванне культурна-гістарычных аб'ектаў і інш.

Праект «Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь» фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у Беларусі супольна з Міністэрствам эканомікі Рэспублікі Беларусь, мясцовымі ўладамі і грамадзянскай супольнасцю.

Спіс падтрыманых ініцыятыў