image2 19.07.2017

Выстава “Праекты ў асобах” прадстаўлена ў Светлагорску

Фотавыстава “Праекты ў асобах”, прысвечаная праектам, рэалізаваным у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза, адкрылася 18 ліпеня ў Светлагорску.

1.jpg

2.jpg

У цырымоніі адкрыцця ўзялі ўдзел каардынатар праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Наталля Стасевіч, намеснік старшыні Светлагорскага райвыканкама Канстанцін Пятроўскі, аўтар праекта – фотамастак Юлія Мацкевіч, прадстаўнікі Праграмы развіцця ААН, героі праектаў, грамадскасць горада.

3.jpg

Выступаючы на адкрыцці, Наталля Стасевіч звярнула ўвагу на шырокую геаграфію праектаў і праграм Еўрапейскага саюза, якая ахоплівае ўсю Беларусь ад яе сталіцы да невялікіх населеных пунктаў. “Экалогія, мясцовае і рэгіянальнае развіццё, ахова здароўя, здаровы лад жыцця, энергазберажэнне, адукацыя, культура, сацыяльная ўключанасць – гэта тыя тэматычныя кірункі, якія падтрымлівае Еўрапейскі саюз і аказвае тэхнічную і фінансавую дапамогу Беларусі. Але галоўнае ў любым праекце і праграме, незалежна ад аб’ёму фінансавання, – ініцыятыўныя людзі, гатовыя ўзяць на сябе адказнасць, палепшыць жыццё свайго горада і сваёй краіны. Гэтая выстава прысвечана такім людзям, нашым суайчыннікам, і ўяўляе сабой рэальныя гісторыі, расказаныя беларусамі і перш за ўсё для беларусаў”.

4.jpg

Вольга Атрошчанка, каардынатар праектаў Праграмы развіцця ААН, адзначыла, што шматгадовае ўзаемадзеянне з Прадстаўніцтвам Еўрапейскага саюза ў рэгіёнах Беларусі дазволіла рэалізаваць мноства цікавых праектаў і падтрымаць больш за дзвесце мясцовых ініцыятыў. “Безумоўна, фінансавыя, статыстычныя, іншыя дадзеныя вельмі важныя ў нашай працы для планавання дзейнасці і найбольш эфектыўнага інвеставання, але выявы людзей, такіх, як героі гэтай выставы, чыё жыццё змянілася да лепшага дзякуючы аказанай падтрымцы, кажуць пра дасягненні ніяк не менш за лічбы, і пранікаюць у самае сэрца”.

5.jpg

Алег Дубовік, кіраўнік праекта “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (БЕЛМЕД)”, у сваім выступе адзначыў, што ў Беларусі адкрыюцца медыцынскія цэнтры, дружалюбныя падлеткам, асаблівая ўвага будзе нададзеная рэгіёнам, якія пацярпелі ад аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

8.jpg

Анастасія Борбут (“Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі”) распавяла, што дзякуючы яе праекту сем’і, якія выхоўваюць дзяцей з цяжкімі невылечнымі захворваннямі, з Мінскай, Гомельскай і Гродзенскай абласцей атрымаюць дапамогу ад кваліфікаваных супрацоўнікаў беларускага дзіцячага хоспіса. Ужо дзейнічае гарачая тэлефонная лінія: +375 17 503 57 23, будзе створаны анлайн-форум для бацькоў.

7.jpg

Фотамастак Юлія Мацкевіч распавяла пра тое, што з вялікай цікавасцю працуе над праектам вось ужо трэці сезон. За гэты час яна праехала многія тысячы кіламетраў па ўсёй Беларусі, каб зняць амаль 100 герояў. “Гэта цудоўныя людзі, іх актыўная пазіцыя вельмі моцна паўплывала на мяне. Я думаю, што сама стала больш прынцыповай і адказнай за час праекта”.

9.jpg

10.jpg

Пасля адкрыцця выставы прайшлі дзве рабочыя сустрэчы Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі і Праграмы развіцця ААН з прадстаўнікамі райвыканкама, аховы здароўя, спорту, культуры, экалогіі і няўрадавымі арганізацыямі. Абмяркоўваліся тэмы далейшага супрацоўніцтва, удзел у праектах і праграмах.

OKK_151154.jpg

Усе ахвочыя могуць пазнаёміцца з праектамі, прадстаўленымі на экспазіцыі, да 30 ліпеня ўключна.