image2 13.09.2017

У Кобрыне адкрылі экспазіцыю “Праекты ў асобах”

11 верасня ў Кобрыне ў скверы імя Марозава адкрылася экспазіцыя “Праекты ў асобах”. Выстава распавядае пра 29 праектаў, рэалізаваных у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

1.jpg

Адкрыла фотавыставу Таццяна Аляксеева, каардынатар па пытаннях прэсы і інфармацыі аддзела праектаў Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.

2.jpg

3.jpg

“Адна з нашых мэтаў – праінфармаваць, што робіцца ў рамках праектаў. Прыцягнуць людзей. Выстава павінна стаць добрай матывацыяй для ініцыятыўных людзей у рэалізацыі і прасоўванні сваіх ідэй”, – сказала Таццяна Аляксеева.

5.jpg

6.jpg

У цырымоніі таксама ўзялі ўдзел: Валянцін Трубчык, намеснік старшыні Кобрынскага райвыканкама, Алена Буднік, рэгіянальны каардынатар па Брэсцкай вобласці праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, Дзмітрый Буронкін, каардынатар праекта “Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт ў Беларусі” ад цэнтра Экалагічных рашэнняў, Георгій Грыбаў, каардынатар рэсурснага цэнтра эканамічнага развіцця Відамлянскага сельсавета, праект “Пашырэнне эканамічных магчымасцяў у сельскай Беларусі”.

8.jpg

9.jpg

Еўрапейскі саюз у Беларусі фінансуе праекты і праграмы парадку 29 мільёнаў еўра ў год. Гранты вылучаюцца пад самыя розныя ініцыятывы. Гэта ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, укараненне энергазберагальных і зялёных тэхналогій, развіццё сельскіх тэрыторый і падтрымка прадпрымальніцтва, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы, захаванне гістарычных і культурных традыцый. Многія праекты маюць і эканамічны эфект.

188.jpg

Пасля цырымоніі адкрыцця госці наведалі Кобрынскі цэнтр карэкцыйна-развіццёвага навучання і рэабілітацыі, ініцыятыву “Асабліваму дзіцяці – звычайнае дзяцінства” праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, што фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН.

10.jpg

11.jpg

На базе ўстановы створаны рэсурсны цэнтр у падтрымку інклюзіўных працэсаў у адукацыі дзяцей. Мэтай з’яўляецца ўключэнне дзіцяці ў соцыум здаровых дзяцей, дапамога ў пераадоленні псіхалагічных і фізічных бар’ераў, каб забяспечыць “звычайнае дзяцінства”.