image2 13.06.2018

У Валожыне адкрылася выстава «Праекты ў асобах»

Фотавыстава «Праекты ў асобах» з 12 чэрвеня прадстаўлена ў Валожыне. Экспазіцыя пад адкрытым небам распавядае пра 29 праектаў, рэалізаваных у Беларусі пры падтрымцы Еўрапейскага саюза. Гэтыя праекты закранаюць важныя экалагічныя, эканамічныя, сацыяльныя пытанні: ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, укараненне энергазберагальных і зялёных тэхналогій, развіццё сельскіх тэрыторый і падтрымка прадпрымальніцтва, дапамогу падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы, захаванне гістарычных і культурных традыцый.

1.jpg

2.jpg

Удзел у цырымоніі адкрыцця ўзялі Элгарс Азолінш, намеснік кіраўніка аддзела праграм супрацоўніцтва Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза, Пётр Бібік, старшыня Валожынскага раённага Савета дэпутатаў, а таксама герой праекта «Валожын без бар’ераў» Уладзімір Патапенка і аўтар фотаздымкаў Юлія Мацкевіч.

3.jpg

5.jpg

У гэты ж дзень адбылося адкрыццё экасцяжыны, створанай у Налібоцкай пушчы ў рамках праекта «Валожын без бар’ераў». Экасцяжына працягласцю 1,3 км адаптаваная да патрэб людзей у інвалідных калясках і людзей са слабым зрокам.

6.jpg

7.jpg

Да адкрыцця выставы і экасцяжыны быў прымеркаваны прэс-тур для беларускіх журналістаў, якія змаглі пазнаёміцца з некаторымі ініцыятывамі праекта “Спрыянне развіццю на мясцовым узроўні ў Рэспубліцы Беларусь”, які рэалізуецца Праграмай развіцця ААН пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскаяга саюза.

У прыватнасці, прадстаўнікі СМІ наведалі аграсядзібу і фермерскую гаспадарку «Мядовая каралева», дзе пры фінансавай падтрымцы ЕС створаны апі-домік для аказання аздараўленчай паслугі «сон на вуллях» і добраўпарадкавана тэрыторыя вакол яго.

8.jpg

9.jpg

Над вуллямі, размешчанымі ў драўляным доміку, абсталяваныя ляжанкі для сну. Лічыцца, што нават непрацяглы сон з пчоламі аднаўляе сілы і энергію лепш, чым начны 8-гадзінны сон. Спрыяльныя ўмовы для здаровага сну тут стварае сукупнасць фактараў: водар воску, мёду, пылку і праполісу, мікравібрацыя і раўнамернае гудзенне пчол, фізіялагічная тэмпература вулля, іанізацыя паветра.

10.jpg

На тэрыторыі Валожынскага раёна паслугі па апі-тэрапіі больш ніхто не аказвае, таму «сон на вуллях» прыцягне сюды новых турыстаў, упэўненыя арганізатары праекта.

11.jpg

Журналісты таксама наведалі аграсядзібу «За масточкам» у вёсцы Замасцяны, дзе ў ходзе рэалізацыі ініцыятывы «Птушка ў аб'ектыве» абсталяваная пляцоўка для назірання за вадаплаўнымі і каляводнымі птушкамі ў натуральным асяроддзі іх пасялення − на беразе Сакаўшчынскага вадасховішча.

12.jpg

14.jpg

Чакаецца, што назіральная пляцоўка стане ўлюбёным месцам для прафесійных арнітолагаў і аматараў, якія пры дапамозе бінокляў і падзорных труб змогуць назіраць за птушкамі. Тут таксама ёсць усё неабходнае для фатаграфавання.

15.jpg

15а.jpg

Назіральная пляцоўка з’яўляецца безбар’ернай, далучыцца да новага спосабу правядзення вольнага часу змогуць і кліенты арганізацыі-партнёра ініцыятывы, Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, − пажылыя людзі і людзі з інваліднасцю.

14а.jpg

Удзельнікі прэс-тура таксама наведалі раённы цэнтр бяспекі жыццядзейнасці, створаны ў сярэдняй школе №2 Валожына. У рамках ініцыятывы «Бяспека дзяцей. Інавацыйныя метады навучання бяспецы жыццядзейнасці» цэнтр абсталяваны комплексамі «Адпрацоўка паводзін на лёдзе», «Адпрацоўка навыкаў працы з вогнетушыцелем», «Адпрацоўка навыкаў выкліку выратавальных службаў па тэлефоне» і «Пакой памылак». Цэнтр будзе выкарыстоўвацца для навучання школьнікаў і дарослых навыкам паводзін у надзвычайных сітуацыях.

17.jpg

18.jpg

19.jpg

20.jpg

21.jpg

22.jpg