8 студзеня 2020 года былі падпісаныя пагадненні аб спрашчэнні візавага рэжыму і рэадмісіі. Чакаецца, што яны ўступяць у сілу з 1 ліпеня 2020 года. Беларусь актыўна ўдзельнічае ў шматбаковым фармаце Усходняга партнёрства. Двухбаковыя адносіны будуць умацоўвацца праз Прыярытэты партнёрства ЕС–Беларусь, якія ў цяперашні час абмяркоўваюцца. Яны дазволяць усталяваць стратэгічныя рамкі для супрацоўніцтва ў бліжэйшыя гады. Заўважныя крокі, зробленыя Беларуссю ў сферы павагі ўніверсальных свабод, вяршэнства права, правоў чалавека, у тым ліку свабоды слова, выказвання і СМІ, а таксама працоўных правоў, застануцца асноватворнымі крытэрыямі пры фармаванні палітыкі ЕС у дачыненні да Беларусі.
ЕС працягвае аказваць падтрымку Беларусі на шляху ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю, паколькі гэта будзе спрыяць стварэнню больш прадказальнага і стабільнага бізнес-асяроддзя ў краіне.
Смампаваць факты і лічбы пра адносіны ЕС і Беларусі можна тут.