image2 17.05.2017

У Мінску ладзяцца заняткі ў бясплатнай роварнай школе для дарослых

18 траўня ў Мінску ладзіцца чарговы занятак у бясплатнай школе кіравання роварам для дарослых. Інструктары-валанцёры на вячэрніх занятках будуць навучаць яздзе на двухколавым ровары з нуля.

Заняткі будуць праходзіць кожныя чацвер і пятніцу з 18.00 да 20.00. Месца збору – парк імя Янкі Купалы (каля фантана).

Да мерапрыемстваў можна далучацца ў якасці вучняў і інструктараў. Ровар пры сабе мець не абавязкова.

Роварная школа – гэта грамадскі некамерцыйны праект Мінскага роварнага таварыства, мэта якога – даць людзям магчымасць навучыцца катацца на ровары з нуля. Праект працуе ў Мінску з 2014 года.

Афіцыйныя групы роварнай школы ў сацыяльных сетках:

https://www.facebook.com/bicycle.school.minsk

https://vk.com/bicycle_school.minsk

Мерапрыемствы  роварнай школы для дарослых  ладзяцца ў рамках праэкта «Гарадскi веларух у Беларусі». Мэта праэкта спрыяць развіццю гарадскога роварнага руху ў Беларусі дзякуючы паляпшэнням заканадаўчых, нарматыўных актаў для роварнай інфраструктуры на нацыянальным і рэгіянальным узроўні; павышэнне эфектыўнасці арганізацый у галіне прасоўвання і развіцця роварнай транспартнай сістэмы; забеспячэння актыўнага ўдзелу мясцовых жыхароў у прыцягненні ўвагі гарадскіх уладаў да правоў і магчымасцяў раварыстаў. Праэкт будзе рэалізаваны ў Беларусі ў 2017-2019 гадах Цэнтрам экалагічных рашэнняў і Мінскім роварным таварыствам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага звяза.