Прадстаўнікі культурных і крэатыўных індустрый могуць прайсці серыю анлайн-курсаў ад еўрапейскіх экспертаў у сферы стратэгічнага планавання, адвакацыі і падачы заявак на “Крэатыўную Еўропу”, якія былі распрацаваныя Праграмай ЕС-Усходняга партнёрства “Культура і Крэатыўнасць”.
Кожны курс складаецца з некалькіх кароткіх відэа і дапоўнены практычнымі рэкамендацыямі і прыкладамі. Пасля кожнага курса можна атрымаць сертыфікат. Курсы даступныя на 8 мовах (рускай, англійскай, украінскай, беларускай, грузінскай, румынскай, азербайджанскай, армянскай) і ўключаюць найлепшыя еўрапейскія практыкі ў сферы культуры і крэатыўных індустрый.
Каб прайсці курс і атрымаць сертыфікат, неабходна выбраць упадабаную тэму на сайце https://www.culturepartnership.eu/publishing/online-learning, азнаёміцца з матэрыяламі і правільна адказаць на пытанні тэсту. Для навучання зараз даступныя 4 курсы: “Стратэгічнае планаванне”, “Адвакацыя”, “Крэатыўная Еўропа” і “Напісанне праектных заявак”.
На працягу года курсы будуць дапаўняцца новымі тэмамі, уключаючы напісанне праектных заявак, фінансы, фандрайзінг, камунікацыі, праектны менеджмент для культурных арганізацый і іншыя.
Даведацца больш падрабязна пра курсы можна на сайце www.culturepartnership.eu або па электроннай пошце info@culturepartnership.eu.



