У маленькім раённым гарадку Яноўка 23 студзеня прайшоў відовішчны фестываль хакея з удзелам зборных каманд з суседніх Чавускага, Чэрыкаўскага і Касцюковіцкага раёнаў Магілёўшчыны. Мясцовыя жыхары назвалі фестываль «Яноўка- хакейная сталіца Краснапольшчыны» - як даніна моцнай хакейнай традыцыі гэтай мясцовасці.
Жыхары і госці аграгарадка Яноўка здолелі не толькі пазаўзяць за сваю каманду ў хакейных матчах, але і ўбачыць відовішчны майстар-клас на лёдзе ад хакеіста-прафесіянала, гульца Экстра лігі Рэспублікі Беларусь, абаронцы хакейнага клуба "Віцебск" Сяргея Рамановіча.
Гэты навагодні падарунак асабліва спадабаўся падлеткам, якія мараць аб спартыўнай кар'еры. У новым годзе на новай пляцоўцы яны ўжо змогуць спаборнічаць не толькі з камандамі з суседніх раёнаў Магілёўскай вобласці, але і бліжэйшых раёнаў Гомельскай вобласці, а таксама Бранскай і Смаленскай абласцей Расійскай Федэрацыі.
Арганізацыя фестывалю, новая лядовая пляцоўка і сучасная спартыўная экіпіроўка для зборнай каманды Краснапольскага раёна былі прафінансаваны Еўрапейскім саюзам у межах праекта па мясцоваму развіццю.