image2 05.05.2021

Horizon Europe правядзе інфармацыйны дзень у Беларусі - запрашаюцца даследчыкі і наватары

У супрацоўніцтве з Нацыянальным інфармацыйным офісам праграм ЕС па навуцы і інавацыях, дзеючым на базе Беларускага інстытута сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы, Еўрапейская камісія запрашае даследчыкаў з дзяржаўнага і прыватнага сектараў Беларусі да ўдзелу ў Інфармацыйным дне «Гарызонта Еўропы».

З мэтай падтрымаць паспяховы ўдзел беларускіх даследчыкаў у рамачнай праграме ЕС «Гарызонт Еўропа» і ў Еўрапейскай навуковай прасторы, дадзенае (віртуальнае) мерапрыемства адбудзецца 27 траўня 2021 года ў 13:00 (па мінскім часе) і працягнецца прыкладна 4 гадзіны.

Інфармацыйны дзень дасць удзельнікам магчымасць атрымаць інфармацыю пра структуру «Гарызонта Еўропы» і формы ўдзелу ў конкурсах заявак. На спецыяльных сесіях будуць прадстаўлены розныя кампаненты «Гарызонта Еўропы», такія як «Кластары і місіі» (напрыкла, «Ахова здароўя», «Клімат» і «Прадукты харчавання»); а таксама праграма «Pathfinder» ((«Следапыт» альбо «Даследчык») Еўрапейскага савета па інавацыям. Удзельнікі будуць мець магчымасць задаваць пытанні падчас кожнай сесіі.

Інфармацыйны дзень «Гарызонта Еўропы» накіраваны на ўсіх зацікаўленых даследчыкаў і наватараў з Беларусі! 

Рэгістрацыя:

Калі Вы зацікаўлены ў гэтым інфармацыйным дне, прайдзіце рэгістрацыю па спасылцы:

https://horizoneuropebelarus.service-facility.eu/