image2 21.06.2017

Жыхары Горак убачылі фотавыставу “Праекты ў асобах”

Фотавыстава “Праекты ў асобах” з 20 чэрвеня прадстаўлена ў Горках. Выстава прысвечана 29 праектам, якія былі рэалізаваныя ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

OKK_120323.jpg

Праекты ў эканамічнай, сацыяльнай і экалагічнай сферах тычыліся ўкаранення энергазберагальных і зялёных тэхналогій, развіцця сельскіх тэрыторый і падтрымкі прадпрымальніцтва, дапамогі падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і пацярпелым ад хатняга гвалту жанчынам, аховы навакольнага асяроддзя і рацыянальнага выкарыстання прыродных рэсурсаў, прасоўвання еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы, захавання гістарычных і культурных традыцый.

OKK_120421.jpg

На цырымоніі адкрыцця гасцей павіталі Агароднікава Аксана Алегаўна, старшыня Горацкага раённага Савета дэпутатаў, і Наталля Стасевіч, каардынатар праектаў Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.

OKK_120927.jpg

Наталля Стасевіч адзначыла, што гэтыя стэнды – кароткія гісторыі, расказаныя самімі ўдзельнікамі еўрапейскіх праектаў для Беларусі і для беларусаў. Гэта праекты аб чыстай вадзе, паветры, энергаэфектыўнасці, прадпрымальніцтве, нашым здароўі і сацыяльнай інтэграцыі і ўдзеле ў жыцці грамадства незалежна ад узросту, полу і сацыяльнага статусу, аб развіцці сваіх гарадоў.

OKK_120635.jpg

Юлія Жгун, старшы спецыяліст па праграмных пытаннях ПРААН, прадставіла праект “Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь (БЕЛМЕД)” і распавяла пра яго вынікі.

OKK_121123.jpg

“БЕЛМЕД” рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў супрацоўніцтве з Міністэрствам аховы здароўя Беларусі. Яго асноўнай мэтай з’яўляецца спрыянне эфектыўнаму папярэджанню неінфекцыйных захворванняў. У прыватнасці, у рамках праекта прасоўваюцца ідэі здаровага ладу жыцця і прафілактыкі неінфекцыйных захворванняў, выкліканых такімі фактарамі рызыкі, як курэнне, злоўжыванне алкаголем, нездаровае харчаванне і недастатковая фізічная актыўнасць. Таксама праводзіцца ўдасканаленне сістэмы прафілактыкі захворванняў дзяцей і дзіцячага траўматызму, рэалізуюцца на рэгіянальным узроўні пілотныя праграмы па скрынінгу рака малочнай залозы, аказваецца падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Беларусі з упорам на першасную медыцынскую дапамогу.

OKK_121305.jpg

Усе ахвочыя могуць пазнаёміцца з праектамі, прадстаўленымі на экспазіцыі, да 2 ліпеня ўключна.

OKK_121548.jpg

Наступнае адкрыццё пройдзе ў Рэчыцы 4 ліпеня.