image2 30.11.2018

Як дзяцей вучаць правільна ставіцца да адходаў?

У апошні час у Беларусі ўсё больш увагі надаецца рэалізацыі зялёных праектаў і розных экалагічных ініцыятыў. Важна заахвочваць змены ў стаўленні людзей да зялёнага ладу жыцця. Добрым знакам з'яўляецца той факт, што асноўныя ўдзельнікі такіх мерапрыемстваў – школьнікі. Менавіта ім трэба будзе жыць у сітуацыі абмежавання рэсурсаў Зямлі. Школьны ўзрост – найлепшы час для фармавання рацыянальнага стаўлення да прыродных рэсурсаў і павагі да навакольнага асяроддзя. І тут не абысціся без праактыўных дарослых, настаўнікаў, якія на сваім энтузіязме і асабістым прыкладзе здольныя весці дзяцей за сабой.

Святлана Лявонаўна Вераскоўская – настаўнік біялогіі ДУА “СШ №1 п. Дружны” – яркі прыклад такога неабыякавага падыходу ва ўвасабленні зялёных ініцыятыў. Сваю працу педагог пабудавала на аснове методыкі “роўны навучае роўнага”. Яна выкарыстоўвае дапаможнік для настаўнікаў аб правільным абыходжанні з адходамі, што распрацаваны МГА “Экапартнёрства”. З яго дапамогай і дзякуючы мерапрыемствам, якія праводзіліся ў межах праекта Еўрапейскага саюза, Святлана пабудавала цэлую гульнявую сістэму ўцягвання школьнікаў у зразуменне экалагічнага ладу жыцця: конкурсы малюнкаў, стварэнне календароў, экскурсіі на спецыяльна абсталяваныя пляцоўкі для збору розных адходаў, відэаконкурс “Мае эказвычкі” і шмат іншага.

Святлана Лявонаўна не забывае дзяліцца досведам са сваімі калегамі ў Пухавіцкім раёне і Мінскай вобласці. Яна актыўна распавядае пра сваю працу, як на мерапрыемствах, якія праходзяць у сценах ДУА “СШ №1 п. Дружны”, так і за межамі пасёлка, куды яе ахвотна запрашаюць. Святлана таксама курыруе ў школе працу з зялёнымі адходамі, якія не адпраўляюцца на сметнік, а беражліва кампастуюцца ў кантэйнерах, абсталяваных пры падтрымцы Еўрапейскага саюза.

2.jpg

3.jpg

4.jpg

5.jpg

6.jpg

7.jpg

8.jpg

9.jpg

10.jpg

11.jpg

12.jpg

13.jpg

14.jpg

15.jpg

16.jpg

17.jpg

18.jpg

19.jpg

20.jpg

21.jpg