image2 20.07.2017

Як Полацк стаў больш мабільным

У Полацку завяршыўся праект “Ад энергаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці”, які стаў першым у сферы транспарту ў Беларусі, реалізаваным з прыцягненнем масцовага насельніцтва. У горадзе з’явілася першая веласцежка, былі ўсталяваны 12 велапарковак. План мабільнасці, сумесна распрацаваны мясцовымі ўладамі, экспертамі, грамадскімі арганізацыямі, журналістамі і прадпрымальнікамі і зацверджаны выканкамам, будзе стратэгіяй па паляпшэнні транспартнай сістэмы Полацка. 26 мая 2017 года Полацкі раённы савет дэпутатаў зацвердзіў гэты План.

полоцк 1.jpg

полоцк 6.jpg

Была запушчана прылада Moovit для паездак на грамадскім транспарце Полацка і Наваполацка. Полацк першым з беларускіх гарадоў падтрымаў фестываль экалагічных відаў транспарту: Тыдзень мабільнасці радаваў палачан у 2015 і 2016 гадах. Амаль адначасова з Еўрапейскім тыднем мабільнасці ў школах Полацка і Наваполакцка адбылася кампанія ZOOM “Дзеці ў руху”: на ровары пераселі не толькі дзеці, але і іх бацькі. Праект, каторы распачаўся ў 2014 годзе, завершыўся вялікай канферэнцыяй па гарадской мабільнасці, якай прайшла ў Мінску 24 сакавіка 2017 года.

полоцк 3.jpg

Як Полацк рабіўся больш мабільным, чытайце і глядзіце па спасылцы: http://mobility.tilda.ws/.

полоцк 4.png

полоцк 5.jpg

Мы ўдзячны ўсім партнёрам і сябрам, якія дапамагалі ажыццяўляць праект “Ад энергаэфектыўнасці да гарадской мабільнасці”.