Каля 90% усіх смерцяў ў Беларусі звязаны з неінфекцыйнымі захворваннямі. «Спускавыя кручкі» для развіцця такіх хвароб вядомыя: курэнне і высокае спажыванне алкаголю, нездаровае харчаванне і недастатковая фізічная актыўнасць. Як падтрымаць ідэі здаровага ладу жыцця?
Праект «БЕЛМЕД» не толькі жадае нам здароўя, але і прапануе мноства спосабаў, як ажыццявіць гэта на практыцы. Конкурс Праграмы развіцця ААН (ПРААН) «Будзь здаровы!» з'яўляецца часткай праекту «Прафілактыка неінфекцыйных захворванняў, прасоўванне здаровага ладу жыцця і падтрымка мадэрнізацыі сістэмы аховы здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» (БЕЛМЕД), які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Трэці конкурс ініцыятыў, накіраваных на прасоўванне здаровага ладу жыцця і прафілактыку неінфекцыйных захворванняў на мясцовым узроўні, стартаваў у Гродзенскай і Мінскай абласцях (за выключэннем г. Мінска).
З 2016 года ўжо 16 пераможцаў першых двух конкурсаў рэалізоўваюць свае ініцыятывы ў Магілёўскай, Віцебскай, Брэсцкай і Гомельскай абласцях. Ініцыятывы накіраваны ў тым ліку на развіццё партнёрства некамерцыйных арганізацый, мясцовых органаў кіравання і мясцовых супольнасцяў, дзяржаўных і камерцыйных арганізацый, індывідуальных прадпрымальнікаў. Бо менавіта мясцовыя арганізацыі, аб'ядноўваючыся, становяцца аўтарамі ініцыятыў, якія развіваюць родныя гарады і вёскі.
На практыцы гэта новыя спартыўныя комплексы для дзяцей, маршруты для скандынаўскай хады па маляўнічых беларускіх мясцінах, трэнінгі па бяспецы і многае іншае.
Праект выступае не толькі за здаровы лад жыцця, але і за захаванне дзікай прыроды. Гэтаму спрыяе школа «бёрдвотчынга»: «бёрдвотчар» можа прайсці 10-20 кіламетраў у дзень падчас назірання за птушкамі.
Удзельнікі праекту змагаюцца з звычкай маладых людзей ужываць на бягу нездаровую ежу, для чаго арганізоўваюць майстар-класы па здаровым харчаванні і ўдасканальваюць школьныя харчаблокі.
Шэраг ініцыятыў залучае людзей з інваліднасцю ў мерапрыемствы фізічнай культуры і інваспорту. Ужо можна гаварыць пра канкрэтныя вынікі – напрыклад, электравеласіпеды, на якія дзякуючы праекту пераселі фельчары Сенненскага раёна Віцебскай вобласці, дазволілі скараціць час, які затрачваецца фельчарам на дарогу, у 3-5 разоў і абслугоўваць у тры разы больш пацыентаў.
Ці ёсць у вас новыя ідэі, якія дапамогуць жыхарам Беларусі ўмацаваць і захаваць здароўе?
Мы чакаем вашыя заяўкі ДА 31 СТУДЗЕНЯ 2018 г.!
Пераможцы конкурсу заключаць пагадненне з ПРААН аб рэалізацыі ініцыятыў у рамках праекта «БЕЛМЕД» і атрымаюць неабходныя фінансавыя сродкі. У адпаведнасці з Палажэннем аб конкурсе плануецца, што сума фінансавання на адну ініцыятыву складзе не больш за 35 000 еўра.
Падрабязнасці тут:
http://www.by.undp.org/content/belarus/ru/home/presscenter/pressreleases/2017/11/28/-iii-.html