ВАЖНА! Захаванне рэжыму 14-дзённай самаізаляцыі прадугледжана для грамадзян, якія прыбываюць з дзяржаў, уключаных у пералік краін, у якіх рэгіструюцца выпадкі COVID-19. Актуальны спіс Міністэрства аховы здароўя можна праверыць тут.
Калі вы прыбывае ў Беларусь з краін, уключаных у Пералік Міністэрства аховы здароўя, то вы:
1) Атрымаеце 2 экзэмпляры дакумента з патрабаваннем аб выкананні правіл самаізаляцыі.
2) Запоўніце анкету прыбылага з краіны, на тэрыторыі якой рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19.
Таксама вы атрымаеце памятку з рэкамендацыямі па папярэджанні COVID-19.
Пры ўездзе ў Беларусь вам трэба прайсці некалькі этапаў кантролю:
1) Санітарна-каранцінны кантроль (вымярэнне тэмпературы бескантактавым метадам, візуальны агляд);
2) Памежны кантроль;
3) Мытны кантроль;
4) Фітасанітарны або ветэрынарны кантроль (калі неабходна).
1) Правераць наяўнасць дакументаў на права перасячэння беларускай мяжы;
2) Калі вы заязджае з краіны, уключанай у Пералiк Міністэрства аховы здароўя, то:
- правераць запаўненне анкеты прыбылага з краіны, на тэрыторыі якой рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19;
- выдадуць патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі.
II. ТРАНЗІТ
Калі вы заязджае з краін, уключаных у пералік Міністэрства аховы здароўя, то неабходна памятаць:
– транзіт ажыццяўляецца ў тэрмін, які не перавышае двух сутак з дня ўезду ў краіну;
– для грузаперавозчыкаў, якія ідуць транзітам праз Беларусь, неабходна пакінуць краіну па самым кароткім шляху руху не пазней за дзень, наступны пасля дня ўезду на яе тэрыторыю. Звярніце ўвагу, што для грузаперавозчыкаў вызначаныя месцы для адпачынку, харчавання, а таксама запраўкі транспарту. Падрабязную інфармацыю шукайце на сайце Міністэрства транспарту і камунікацый.
Калі дапушчальнага часу недастаткова, неабходна зрабіць захады для 14-дзённай самаізаляцыі.
1) Правераць наяўнасць дакументаў на права перасячэння беларускай мяжы;
2) Правераць дакумент, які пацвярджае права транзітнага праезду;
3) Калі вы заязджае з краіны, уключанай у Пералiк Міністэрства аховы здароўя, то:
- правераць запаўненне анкеты прыбылага з краіны, на тэрыторыі якой рэгіструюцца выпадкі інфекцыі COVID-19;
- выдадуць патрабаванне аб захаванні правіл паводзін у самаізаляцыі.
Сітуацыя з COVID-19 пастаянна змяняецца, таму, калі вы плануеце прыехаць у Беларусь, важна адсочваць крыніцы з абноўленымі дадзенымі. За актуальнай інфармацыяй па ўездзе і транзіце праз тэрыторыю Беларусі сачыце на сайце Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Рэспублікі Беларусь.
• Не чапайце рукамі твар (вочы, рот, нос).
• Часта мыйце рукі з мылам і вадой не менш за 20 секунд альбо карыстайцеся антысептыкам.
• Пераканайцеся, што дэзінфікавальныя сродкі для рук утрымліваюць не менш за 60% спірту.
• Падчас кашлю прыкрывайце рот сурвэткай або згібам локця.
• Праветрывайце памяшканне і часта дэзінфікуйце прадметы, да якіх дакранаецеся (дзвярныя ручкі, мэбля і г.д.).
• Выкідвайце аднаразовыя насоўкі, сурвэткі і маскі ў закрыты кантэйнер.
• Насіце маску ў грамадскіх месцах, калі ў вас ёсць рэспіраторныя сімптомы. Выконвайце гігіену рук пасля ўтылізацыі маскі.
• Выконвайце дыстанцыю 1,5 м і пазбягайце кантакту з хворымі людзьмі.