Пачынаючы з сённяшняга дня, Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі і Славацкае агенцтва па навакольным асяроддзі праводзяць у Беларусі трохдзённы навучальны семінар, прысвечаны падрыхтоўцы дакладаў аб стане навакольнага асяроддзя.
Такія даклады змяшчаюць усебаковы аналіз стану навакольнага асяроддзя на пэўнай тэрыторыі, тэндэнцый і перспектыў яго змянення. Яны закліканыя спрыяць распрацоўцы і рэалізацыі экалагічнай палітыкі. У дакладах асвятляюцца рухальныя сілы і фактары непасрэднага ўздзеяння на навакольнае асяроддзе, а таксама дзеянні грамадства па зніжэнні гэтага ўздзеяння. Даклады аб стане навакольнага асяроддзя садзейнічаюць устойліваму развіццю, забяспечваючы дзяржаўныя органы і грамадскасць актуальнай, практычна арыентаванай, адраснай і дакладнай інфармацыяй.
Праграма на рускай мове па спасылцы: https://eni-seis.eionet.europa.eu/east/areas-of-work/communication/events/project-related-events/bel...
Інфармацыя аб праекце:
Праект ENI SEIS II East фінансуецца ў рамках Еўрапейскага інструмента добрасуседства Еўрапейскага саюза. Разлічаны на чатыры гады праект накіраваны на ўкараненне прынцыпаў і метадаў Сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі (SEIS). Праект абапіраецца на вынікі папярэдняга супрацоўніцтва паміж Еўрапейскім агенцтвам па навакольным асяроддзі і шасцю краінамі «Усходняга партнёрства» (Азербайджанам, Арменіяй, Беларуссю, Грузіяй, Малдовай і Украінай). Ён накіраваны на паглыбленне адносін ЕС з шасцю краінамі «Усходняга партнёрства» і ўзмацненне аховы навакольнага асяроддзя за кошт умацавання кіравання ў прыродаахоўнай сферы. Праект прадугледжвае нарошчванне патэнцыялу краін у галіне аховы біяразнастайнасці, водных і зямельных рэсурсаў, атмасфернага паветра, распаўсюджвання інфармацыі, а таксама аналізу і справаздачнасці аб стане навакольнага асяроддзя.
Праект ENI SEIS II: https://eni-seis.eionet.europa.eu/east/governance
Кампанент праекта па справаздачнасці аб стане навакольнага асяроддзя: https://eni-seis.eionet.europa.eu/east/areas-of-work/Indicators%20and%20Assessments
«Навакольнае асяроддзе Еўропы: стан і перспектывы – 2015» (даклад Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі): https://www.eea.europa.eu/soer
Фота © Desmond Coyles, Environment & Me/EEA