EU4Business мае партфоліа з 43 праектамі, у якія ЕС уклаў 348 мільёнаў еўра, якія выконваліся 20 партнёрамі і якія прывялі да атрымання амаль 2 мільярдаў еўра прыбытку. Справаздача заснаваная на аналізе больш чым 150 дакументаў, у асноўным справаздач аб праектах і праграмах, а таксама кантрактаў разам са справаздачамі аб сустрэчах з больш чым 200 рознымі зацікаўленымі бакамі, як нацыянальнымі, так і міжнароднымі або паходзячымі з ЕС. Рыхтуючы справаздачу, Сакратарыят EU4Business апытаў больш за 200 МСП шляхам анкет або індывідуальных кейсаў.
У справаздачы разглядаецца, як EU4Business ідзе да выканання чатырох мэт ініцыятывы, і як асноўныя індыкатары фінансаў, навыкаў, працоўных месц і палітычных рэформ адпавядаюць вынікам працы ЕС да 2020 года ў рамках Усходняга партнёрства, асобна падкрэслівыючы гісторыі поспеху атрымальнікаў выгод ва ўсіх абласцях ініцыятывы.
Таксама ў справаздачы разглядаецца далейшы шлях ініцыятывы EU4Business і робяцца высновы на аснове вынікаў некалькіх круглых сталоў, якія праводзіліся ў кожнай краіне-удзельніцы вясной 2018 года.
