image2 06.02.2019

Запрашэнне на інфармацыйную сустрэчу

Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь арганізуе інфармацыйную сустрэчу па конкурсе праектных прапаноў "Узаемадзеянне з грамадзянскай супольнасцю ў Беларусі", нумар публікацыі EuropeAid/162112/DD/ACT/BY. Інфармацыя пра конкурс была апублікаваная 21 студзеня 2019, апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў – 7 сакавіка 2019 г. Больш падрабязная інфармацыя ёсць па спасылцы:

https://eeas.europa.eu/delegations/belarus/56873/engaging-civil-society-belarus-local-publication-call-proposals_en

і

https://webgate.ec.europa.eu/europeaid/online-services/index.cfm?do=publi.welcome&nbPubliList=15&orderby=upd&orderbyad=Desc&searchtype=RS&aofr=162112

Iнфармацыйная сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 22 лютага 2019 года, з 09:30 па 12:00 у гатэлі «Вікторыя» (Бізнес-цэнтр), 1 паверх, Кангрэс-хол, пр. Пераможцаў, 59, Мінск, Беларусь. Сустрэча пройдзе на англійскай мове з паслядоўным перакладам на рускую мову.

08:45 – 09:30 Рэгістрацыя і кава
09:30 – 09:40 Уступныя каментары
09:40 – 11:00 Прэзентацыя конкурса праектных прапаноў
11:00 – 12:00 Q&A

Патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя. Калі ласка, зарэгіструйцеся да 20 лютага 2019 пры дапамозе анкеты: https://goo.gl/forms/WbgBhxVO3UNGWnxD3