image2 05.06.2019

#IT4Society: 20 ідэй адправяцца ў Тбілісі на Хакатон грамадзянскай супольнасці – 2019

Што агульнага маюць мабільныя дастасаванні для здаровага ладу жыцця, адукацыйныя анлайн-гульні для дзяцей, анлайн-платформы для крыптавалют і вэб-сайты для аналізу адкрытых дадзеных? Гэта толькі частка ідэй, пададзеных грамадзянскімі актывістамі з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны на Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства – 2019.

Больш за 65 заявак з ідэямі, скіраванымі на паляпшэнне жыцця супольнасцей і людзей у краінах Усходняга партнёрства былі атрыманыя сёлета.

Былі адабраныя 32 выдатныя ідэі, іх аўтараў запрасілі ў Кіеў 24–25 мая на Рэгіянальны ідэяфон – папярэднюю сустрэчу грамадзянскіх актывістаў, дзе яны сустрэліся з куратарамі Хакатону, каб папрацаваць над сваімі праектамі.

Заўзяты раварыст і актывіст Дэніс Раманэску з Малдовы хоча аблегчыць жыццё для раварыстаў у Кішынёве: “Я прыехаў на Ідэяфон з ідэяй мабільнага дастасавання для раварыстаў – інтэрактыўнай мапай роварнай інфраструктуры Кішынёва. Яна будзе змяшчаць маршруты, роварныя крамы, клубы і сэрвісы, – усё тое, што аблягчае жыццё раварыстам. Наша галоўная задача – прасоўваць ідэю роварнага руху ў Малдове і станоўча ўплываць на навакольнае асяроддзе ў нашай краіне. Я спадзяюся, мне ўдасца трапіць на Хакатон, каб ажыццявіць ідэю гэтай мапы з дапамогай распрацоўшчыкаў і дызайнераў”.

1.jpg

Маладая і ініцыятыўная Паліна Пліскоўская з Беларусі хоча заахвоціць людзей да перапрацоўкі смецця і спрабуе распрацаваць гульню, якая ўпэўніць больш людзей раздзяляць смецце: “Спадзяюся, што ўдзел у Хакатоне ў Тбілісі дазволіць мне знайсці выдатную каманду, якая дапаможа распрацаваць мабільнае дастасаванне не толькі для Беларусі, але і для іншых краін, паколькі пытанне раздзельнага збору смецця – гэта глабальная праблема, і мы павінны імкнуцца за Швецыяй, якая перапрацоўвае 99 % смецця”.

2.jpg

Выбар 20 з 32 ідэй, прывезеных на Ідэяфон, быў няпростым. Адабраныя ў выніку праекты ахапілі шмат разнастайных тэм (ад медыцынскіх пытанняў да перапрацоўкі смецця) і падыходаў (ад чат-ботаў да гульняў і краўдфандынгавых платформаў).

Хакатон грамадзянскай супольнасці краін Усходняга партнёрства – 2019 адбудзецца ў Тбілісі 14–16 чэрвеня. Да 20 выбраных у Кіеве грамадзянскіх актывістаў далучацца 40 тэхнічных спецыялістаў і графічных дызайнераў з усяго рэгіёну. Дарэчы, сёлета мы атрымалі амаль 70 заявак ад ІТ-спецыялістаў і дызайнераў, якія жадалі папрацаваць над нашымі лічбавымі рашэннямі / грамадзянскімі тэхналагічнымі ініцыятывамі.

“Хак-каманды” будуць працаваць над стварэннем прататыпаў 20 прапанаваных рашэнняў, прыцягваючы досвед запрошаных выступоўцаў і куратараў, якія даказалі свой досвед удзелам у грамадзянскіх тэхналагічных ініцыятывах, ІТ-стартапах і кансалтынгавых кампаніях.

Напрыканцы Хакатону ўсе ўдзельнікі і куратары прагаласуюць за найлепшае распрацаванае лічбавае рашэнне. Тры ідэі, што набяруць найбольшую колькасць галасоў, будуць намінаваныя на прэмію Еўрасаюза “Пашырэнне лічбавых тэхналогій у грамадзянскай супольнасці” і будуць спаборнічаць за 10 тысяч еўра на поўную распрацоўку і запуск свайго лічбавага механізму.

3.jpg

Больш падрабязная інфармацыя пра ідэі, над якімі будзе весціся праца ў Грузіі, ніжэй:

Арменія
Медыцынскія дастасаванні: мабільныя дастасаванні па прышчэпках, скрынінгавыя праграмы, здаровы лад жыцця і парады для будучых мам
Ініцыятыва па стымуляванні сацыяльнага прадпрымальніцтва (SE Lab): вэб-дастасаванні па стварэнні і развіцці сацыяльнага прадпрымальніцтва ў Арменіі, уключна з модулем анлайн-ахвяраванняў. 

Азербайджан
Крыптаахвяраванні: анлайн-платформа па зборы ахвяраванняў у крыптавалюце
SPENDONATE: мабільнае дастасаванне для размеркавання на дабрачыннасць грошай, заплачаных за тавары/паслугі.

Беларусь
Caring Lazy Control: чатбот для павышэння інфармаванасці аб механізмах прадухілення раку і самаацэнкі рызыкі ўзнікнення рака ў карыстальнікаў
Smolevich 2.0: платформа супольнасці для выяўлення і вырашэння лакальных праблем
TeenJob: вэб-партал для моладзі, якая шукае працу на няпоўны рабочы дзень, стажыроўкі і магчымасці навучання
RubbiSH: адукацыйная анлайн-гульня па раздзяленні смецця
MOB Community Mobilizer: мабільнае дастасаванне для невялікіх лакальных супольнасцей для выяўлення і абмеркавання важных праблем, для галасавання за прапанаваныя рашэнні і просьбаў ад дапамозе
Neighbours’ Quest: анлайн-гульня для мабілізацыі лакальных супольнасцей для невялікіх акцый
MolaMola.by: платформа для збору ахвяраванняў для асобных грамадзянскіх актывістаў і для невялікіх акцый (спецыяльны падыход).

Грузія
It’s Never Late: мабільнае дастасаванне для жанчын па сацыяльных сэрвісах з элементамі нарошчвання патэнцыялу
My Voice: краўдсорсінгвая анлайн-платформа.

Малдова
Ciclismul Urban Chisinau: інтэрактыўная мапа роварнай інфраструктуры Кішынёва.

Украіна
Празрыстая арэнда: вэб-платформа для візуалізацыі і аналізу адкрытых дадзеных па арэндных кантрактах для грамадскай уласнасці
Празрыстая інфраструктура: вэб-платформа для візуалізацыі і аналізу адкрытых дадзеных па грамадска-фінансаваных праектах развіцця інфраструктуры
Busine$tep: адукацыйная анлайн-гульня для дзяцей па асновах прадпрымальніцтва
Без глютэну: мабільнае дастасаванне для людзей з непераноснасцю глютэну для інфармавання аб прычынах і рызыках, рэкамендацыях для здароўя, узроўню глютэну ў ежы і інш.
Муніцыпальны чат-бот для інфармавання і камунікацыі з жыхарамі малых гарадоў, аб’яднаных супольнасцей і г. д. па лакальных праблемах
Інклюзіўнасць у дзеянні: інтэрактыўная мапа даступнасці грамадскіх месцаў у Адэсе.