image2 24.08.2016

Іван Рак: MOST дапамог беларускім паркетчыкам заявіць пра сябе ў Еўропе

Іван Рак, кіраўнік беларускага прадстаўніцтва буйнога нямецкага прадпрыемства:

Мы прасоўваем будаўнічую хімію для ўладкавання падлог. У нашай кампаніі еўрапейскія інавацыйныя падыходы, многае залежыць ад кваліфікацыі кадраў, таму мы пастаянна інвестуем у навучанне. Напрыклад, у Мінскім будаўнічым ліцэі № 12 пры нашым удзеле з’явілася новая спецыяльнасць – “Укладчык пакрыцця падлог”. – Праект MOST дапамог галіне зрабіць яшчэ адзін крок наперад. Упершыню прадстаўнікі Беларусі ўзялі ўдзел у Еўрапейскім першынстве ўкладчыкаў паркету, якое прайшло ўвесну ў Італіі, і адразу паказалі выдатны вынік! Мы пазнаёміліся з прафесіяналамі з іншых краін, даведаліся пра новыя цікавыя тэхналогіі. Уражаная вынікамі выступлення беларускай каманды, “Еўрапейская асацыяцыя спрыяння адукацыі ў галіне паркету і канструявання падлог” прыняла рашэнне правесці першынства 2018 года ў нашай краіне”.
MOST
Галоўная мэта праграмы мабільнасці для мэтанакіраваных міжасобасных кантактаў MOST – пашырэнне прафесійных кантактаў паміж грамадзянамі ЕС і Беларусі. Для беларусаў у рамках праекта вылучана 1.500 месцаў. Больш за 350 чалавек ужо наведалі краіны Еўрасаюза. Прыём заявак на ўдзел у MOST працягнецца да верасня 2017 года.

Падрабязней з праграмай можна пазнаёміцца на сайтах:
www.most-belarus.eu
http://euprojects.by/ru/projects/Culture-Science-Educationand-Young-People/most-programma-mobilnosti...