Мэтай праграмы з'яўляецца садзейнічанне комплекснаму гарадскому развіццю праз партнёрскія адносіны, усталяваныя паміж мясцовымі ўладамі краін-членаў ЕС і краін-партнёраў. Праграма заклікана ўмацаваць сістэму гарадскога кіравання, забяспечваючы ў той жа час сацыяльную адкрытасць гарадоў, павялічваючы іх устойлівасць, спрыяючы іх азеляненню і павышаючы ўзровень іх дабрабыту і інавацыйнага развіцця.
Інструкцыі для ўдзелу ў конкурсе вы можаце знайсці на сайце EuropeAid.
Звярніце ўвагу, што апошні тэрмін падачы канцэпцый праектаў – 2020.03.27 а 12:00 (па брусельскім часе).
Усе пытанні адносна конкурсу трэба дасылаць на адрас: europeaid-167744@ec.europa.eu да 06.03.2020.
Акрамя таго, 17 лютага 2020 года ў 12.30 (па брусельскім часе) мы правядзем інфармацыйную сустрэчу, прысвечаную конкурсу.
Інфармацыйная сустрэча будзе транслявацца ў прамым эфіры праз інтэрнэт і запісвацца. Запіс будзе даступны на сайце Еўрапейскай камісіі.