Для ўдзелу ў конкурсе “ADAMI Медыя Прыз за Культурную Разнастайнасць ва Усходняй Еўропе 2018” запрашаюцца тэлекампаніі, журналісты, рэжысёры, прадзюсары і іншыя прафесіяналы ў галіне медыя з шасці краін Усходняга Партнёрства ЕС (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Малдова і Украіна).
Прэмія прысуджаецца тэлекампаніям і прадзюсарскім кампаніям з шасці краін за найлепшыя тэлевізійныя праграмы і фільмы, а таксама анлайн-праекты, якія датычацца тэм міграцыі, інтэграцыі і этнічнай, рэлігійнай і культурнай разнастайнасці.
Прэмія “ADAMI Медыя Прыз” прысуджаецца ў шасці намінацыях. Гэта ўнікальная магчымасць для прафесіяналаў у галіне медыя прадставіць свае аўдыёвізуальныя працы на міжнароднай арэне, а таксама пашырыць кантакты з прадстаўнікамі тэлевізійных каналаў. Пераможцы ў кожнай з шасці намінацый узнагароджваюцца грашовымі прызамі ў памеры 2.000 еўра. Акрамя асноўных прызоў, кожнаму ўдзельніку конкурсу “ADAMI Медыя Прыз 2018” з журналісцкім досведам і валоданнем на працоўным узроўні рускай, нямецкай ці французскай мовай, даецца магчымасць падаць заяўку на стыпендыю ADAMI для праходжання стажыроўкі ў сродках масавай інфармацыі ў Германіі і Францыі.
Больш падрабязную інфармацыю пра крытэрыі адбору і тэрміны падачы заявак можна знайсці тут. Пераможцы будуць абвешчаныя на гала-цырымоніі ўзнагароджання ў Малдове ў лістападзе 2018 года, якая будзе транслявацца па міжнародных тэлеканалах.
Прэмія “ADAMI Медыя Прыз” была створаная ў 2015 годзе для заахвочвання кінематаграфістаў, журналістаў і іншых прафесіяналаў аўдыёвізуальных СМІ ў краінах Усходняга партнёрства ЕС для прасоўвання тэм, звязаных з міграцыяй, талерантнасцю і культурнай разнастайнасцю. Акрамя прэміі, ADAMI арганізоўвае некалькі мерапрыемстваў для нэтворкінгу і спрыяе абмену паміж спецыялістамі ў галіне СМІ ва Усходняй Еўропе і ЕС.
Даведацца больш:
ADAMI Медыя Прыз за Культурную Разнастайнасць
Рэсурс: euneighbours.eu
Фота: Еўрапейскі саюз