У нумары прадстаўленая інфармацыя аб праекце MOST, які дазваляе беларускім спецыялістам прайсці прафесійныя стажыроўкі ў краінах Еўрасаюза для атрымання перадавога досведу ў розных сферах.
Загалоўны матэрыял дае агульную інфармацыю аб праекце, яго мэтах і задачах.
Кіраўнік Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Андрэа Віктарын і начальнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва МЗС Беларусі Андрэй Бушыла расказалі, чаму лічаць праект MOST важным для Еўрасаюза і Беларусі.
Эксперты праекта патлумачылі, якія заяўкі маюць найбольшыя шанцы на поспех. А кіраўнік рабочай групы праекта Клаўс Баер расказаў, як працуе MOST і якія крытэры ляжаць у аснове прыняцця рашэнняў па заяўках на ўдзел.
Удзельнікі праекта MOST падзяліліся сваімі ўражаннямі і вынікамі ад праходжання прафесійных стажыровак і навучальных паездак у краінах ЕС. У прыватнасці, генеральны дырэктар бізнес-інкубатара ЗАТ «МАПзао» Мінcкай вобласці Сяргей Найдовіч паведаміў пра планы па стварэнні бізнес-інкубатараў на базе вышэйшых навучальных установаў, пра якія ён даведаўся падчас адукацыйнай паездкі ў Польшчу.
Выпуск завяршаюць блок навінаў і вынікі конкурсу журналісцкіх работ, які праводзіўся ў студзені — сакавіку гэтага года і быў прымеркаваны да запуску тэматычнага сайта euprojects.by, дзе прадстаўленыя больш чым 40 праектаў, што рэалізуюцца ў Беларусі пры фінансавай падтрымцы ЕС.