image2 15.10.2018

Амаль 500 Амбасадараў еўрапейскай моладзі абраныя для таго, каб працягваць аб’ядноўваць моладзь з ЕС і яго Усходніх краін-суседзяў

Пасля адкрытага конкурсу ў ЕС і яго шасці Усходніх краінах-суседзях (Арменія, Азербайджан, Беларусь, Грузія, Рэспубліка Малдова і Украіна) былі адабраны 478 Амбасадараў еўрапейскай моладзі (YEA).

Паслы еўрапейскай моладзі сумесна выбіраліся праектам “Усходняе суседства EC”, Еўрапейскай Камісіяй, Аператыўнай рабочай групай па стратэгічных камунікацыях Еўрапейскай службы знешніх сувязяў (ЕСЗС) і адпаведнымі прадстаўніцтвамі ЕС у краінах-партнёрах, якія ўдзельнічаюць у ініцыятыве.

Роля Амбасадараў еўрапейскай моладзі заключаецца ў тым, каб наладзіць адносіны з моладдзю ва Усходнім суседстве і ЕС для абмену досведам, абмеркавання пытанняў, якія маюць непасрэднае дачыненне да моладзі, абмену перадавым досведам і сумеснай працы для лепшай будучыні.

Ініцыятыва YEA ўжо працуе трэці год запар. У 2016 годзе 100 маладых людзей з Усходніх краін-суседзяў ЕС бралі ўдзел у ініцыятыве YEA. У 2017 годзе іх колькасць вырасла амаль да 200. Пасля таго, як сёлета было атрымана больш за 1200 заявак ад вельмі моцных кандыдатаў, колькасць добраахвотнікаў, якія ўдзельнічаюць у гэтай ініцыятыве, больш чым падвоілася на 2018-2019 гады ў параўнанні з мінулым годам.

Поўны спіс Амбасадараў еўрапейскай моладзі, выбраных для ўдзелу ў трэцім годзе ініцыятывы, можна знайсці па спасылцы пад гэтымі навінамі.

Ініцыятыва “Амбасадары еўрапейскай моладзі” з’яўляецца часткай сеткі “Моладзь еўрапейскіх суседзяў”, створанай фінансаваным ЕС “Адкрытым суседствам – Умацаванне партнёрскіх сувязяў з дапамогай камунікацыі: узаемадзеянне паміж людзьмі праз Усходняе суседства” (праект “Усходняе суседства EC”).