image2 12.12.2018

Новыя вулічныя свяцільні з’явяцца ў Полацку ў наступным годзе

12 снежня гарадскія ўлады заключылі дамовы на закупку абсталявання для мадэрнізацыі асвятлення на вуліцах Полацка. Новыя свяцільні пачнуць ўсталяваць на 18 вуліцах горада ўжо ў студзені-лютым наступнага года.

Замену вулічнага асвятлення жыхары Полацка чакалі больш за два гады. Цяпер для ажыццяўлення мадэрнізацыі асвятлення трэба толькі дачакацца спрыяльных умоў надвор'я. У сераду 12 снежня Полацкі райвыканкам падпісаў чатыры дамовы з пастаўшчыкамі на закупку больш за 1500 святлодыёдных свяцілень, 34 шаф кіравання вулічным асвятленнем, 12 аўтаномных свяцілень і каля 50 км кабеляў розных мадыфікацый. Сума закупкі – 960 тысяч беларускіх рублёў.

48312900_372679856820906_3845070356507262976_n.jpg

Дзмітрый Паўлюшчык, менеджэр праекта "Гарсвятло" (Фонд “Інтэракцыя”): "Сышло каля года, каб правесьці тэндэр на закупку абсталявання. У снежні 2017 года быў аб'яўлены тэндэр па ПРАГ (Практичекое кіраўніцтва па правядзенні закупаў і вылучэнню грантавых сродкаў Еўрапейскага Саюза). Аднак беларускія пастаўшчыкі або не валодалі дастатковымі кампетэнцыямі, або запытвалі суму ў 2-3 разы вышэй рынкавай. У выніку, тэндэр быў праведзены па беларускаму заканадаўству".

У рамках электроннага аўкцыёну, праведзенага па беларускаму заканадаўству, у чэрвені 2018 года закупілі 216 апор і 1012 кранштэйнаў. У кастрычніку гэтага ж года абвясцілі тэндэр на закупку вулічнага асвятлення, сістэмы кіравання і правадоў. Тэндэрныя працэдуры ўжо завершаны, дамовы з пастаўшчыкамі падпісаны. Абсталяванне для замены асвятлення ў Полацку паставяць ТАА "СисЭйТи", ААТ "Свзьинвест", ТДА "ЛЭП-Камплект" і ВА "Энергакамплект".

Фестываль святла - гэта частка праекту “Гарсвятло”, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам у межах ініцыятывы EU4Energy. Праект рэалізуюць Полацкі раённы выканаўчы камітэт і Фонд “Інтэракцыя”. У выніку праекта на 18 полацкіх вуліцах мадэрнізуюць вулічнае асвятленне.

Ініцыятыва EU4Energy накіравана на ўдасканаленне энергазабеспячэння, бяспекі і доступу, а таксама папулярызацыі ідэй энергаэфектыўнасці і выкарыстання аднаўляльных крыніц энергіі ў краінах Усходняга партнёрства. Гэта дасягаецца шляхам фінансавання праектаў і праграм, якія спрыяюць рэфармаванню энергетычнага рынку для скарачэння залежнасці ад крыніц энергіі і яе спажывання на нацыянальным узроўні. У доўгатэрміновай перспектыве энергазабеспячэнне становіцца больш даступным, надзейным і празрыстым. Такім чынам, скарачаецца дэфіцыт энергарэсурсаў і памяншаецца кошт энергіі для грамадзян і прыватнага сектара.