Натолінскі (варшаўскі) кампус Каледжа Еўропы з гонарам аб'яўляе запуск новай бясплатнай праграмы па вывучэнні журналістыкі факту і еўрапейскай інфармацыйнай палітыкі. Праграма была распрацаваная ў рамках новай фінансаванай Еўрапейскім саюзам ініцыятывы «Развіццё еўрапейскай журналістыкі,заснаванай на ведах, у сувязі з суседзямі Еўропы праз вучэбную дзейнасць, што рэалізуецца Натолінскім кампусам каледжа Еўропы» (скарочана «Праект JCN»). Асноўнай мэтай ініцыятывы з'яўляецца развіццё журналістыкі ведаў і навыкаў сярод журналістаў, прадстаўнікоў СМІ, грамадскіх арганізатараў, лідэраў меркаванняў.
Больш падрабязная інфармацыя аб праекце даступная тут, рэгістрацыя на курсы JCN: https://eplatform.e-jcn.eu/.
Праграма дыстанцыйнага навучання JCN ўключае абавязковыя курсы (мінімум адзін з якіх неабходна прайсці, каб прэтэндаваць на ўдзел у вочных семінарах і палявых даследаваннях), а таксама факультатыўныя курсы.
Абавязковыя курсы ўключаюць наступныя тэмы:
1) «Дэзінфармацыя і фэйкавыя навіны»;
2) «Адкрытыя дадзеныя і расследавальная журналістыка»;
3) «Мультымедыйная журналістыка»;
4) «Рэпартажы на аснове каштоўнасцяў і з улікам канфліктных сітуацый»;
5) «Манетызацыя, фінансаванне з боку ЕС і фінансавая ўстойлівасць».
Настойліва раім глыбока вывучыць матэрыялы ўсіх урокаў, бо тыя, хто прадэманструе лепшыя вынікі дыстанцыйнага навучання (па 50 прадстаўнікоў ЕС, Усходняга партнёрства і Паўднёвага партнёрства), будуць мець шанец атрымаць запрашэнне на ўдзел у вочных семінарах, якія праводзяцца ў Натолінскім кампусе, а таксама ў выязных навучальных мерапрыемствах у краінах Еўрапейскага саюза і Усходняга партнёрства ў жніўні 2019 года. Гэтыя семінары і выязныя навучальныя мерапрыемствы будуць бясплатныя для ўсіх дапушчаных удзельнікаў; выдаткі пакрываюцца ў рамках праекта за кошт гранта ЕС.
Зараз тры з пяці абавязковых курсаў даступныя анлайн; таксама ў бліжэйшы час да іх дабавяцца новыя курсы. Акрамя гэтага, Вы можаце набраць дадатковыя балы, прайшоўшы факультатыўныя курсы па розных напрамках палітыкі ЕС і павышэнні майстэрства. Спадзяемся, што Вы скарыстаецеся курсамі і што яны прынясуць Вам карыснасць. Прыступайце да працы над імі і павышайце свой рэйтынг ужо зараз!
Кантакты: journalists.euproject.pl@coleurope.eu.
09.07.2019