Маладыя людзі з ЕС і шасці краін Усходняга партнёрства (Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны) запрашаюцца да падачы заявак на ўдзел у летнім лагеры Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства 2019 года, які будзе праводзіцца ў Грузіі з 16 па 30 жніўня. На момант падачы заявак для паездкі ў лагер ўзрост удзельнікаў павінен складаць ад 14 да 18 гадоў.
Летні лагер збярэ да 100 маладых людзей для ўдзелу ў розных інтэрактыўных і адукацыйных праграмах. Гэтыя праграмы будуць накіраваныя на інфармаванне пра еўрапейскія грамадзянскія каштоўнасці і прасоўванне супрацоўніцтва, мультыкультурнага ўзаемаразумення і талерантнасці сярод маладых людзей у рэгіёне Усходняга партнёрства.
Лагер з'яўляецца падрыхтоўчым этапам для патэнцыйных студэнтаў Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства і іншых зацікаўленых маладых людзей, пры гэтым мэтавыя суадносіны ўдзельнікаў з краін Усходняга партнёрства і дзяржаў-членаў ЕС складзе прыкладна 80 да 20.
Апошні тэрмін падачы заявак – 30 красавіка 2019 года. З больш падрабязнай інфармацыяй аб падачы заявак можна азнаёміцца тут.
Стварэнне Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства з'яўляецца часткай больш шырокіх рэгіянальных мер па задавальненні патрэбаў моладзі з акцэнтам на сярэднюю адукацыю. Гэта флагманскі праект Еўрапейскай камісіі ў рэгіёне Усходняга партнёрства і адзін з "20 вынікаў Усходняга партнёрства да 2020 года".
Больш інфармацыі:
Аб'ява аб адкрыцці летняга лагера
Інфармацыйны пакет пра лагер
