image2 06.07.2017

Будавалі экапавільён, разгадвалі галаваломкі, вычыліся эканоміць энергію. як прайшлі ў Полацку дні энергіі

Дні энергіі адгрымелі ў Полацку. Летняя архітэктурная школа “Трансфарматар”, гарадская гульня “Энергічны квэст”, спартыўна-інтэлектуальны турнір для школьных лагераў і анлайн-марафон энергаэфектыўнасці дадалі фарбаў у паўсядзённае жыццё жыхароў Полацку і ў той жа час прасоўвалі ідэі беражлівых адносінаў да электраэнергіі і экалогіі. Галоўнымі арганізатарамі акцыі, якая адбылася з 25 мая па 25 чэрвеня, былі фонд “Інтэракцыя” і Полацкі райвыканкам.

З 18 па 24 чэрвеня новая альтэрнатыўная гарадская прастора прапісалася ў раёне Аэрапорт на пляцоўцы каля школы №18 гораду Полацку. Пакуль удзельнікі архітэктурнай школы «Трансфарматар» стваралі з экалагічных матэрыялаў павільён для горада, усе жадаючыя вучыліся рабіць лямпы сваймі рукамі, прадметы інтэр’ера ці ствараць графіці з моху. Тут вечарам 24 чэрвеня адбылося адкрыццё інфармацыйнага павільёна – з праглядам караткаметражак на экалагічную тэму, цікавымі размовамі, жывой музыкай. На жаль, не пашанцавала з надвор’ем, але дождж не сапсаваў настрой.

ес-полоцк 3.jpg

А колькі станоўчых эмоцый атрымалі каманды са школьных лагераў Полацку падчас спартыўна-інтэлектуальнага турніра «Да энергаэфектыўнасці – разам!». 21 чэрвеня рабяты спаборнічалі ў інтэлектуальным квізе: адолелі нават самыя складаныя пытанні пра альтэрнатыўную энергетыку і план Полацку па зніжэнню выкідаў вуглякіслага газу. Пры гэтым, кожны ўдзельнік быў не старэйшы за 12 гадоў! А 23 чэрвеня падчас футбольнага турніру мяч ганялі і дзяўчынкі. У мінулым годзе праект «ГарСвет» праходзіў гендарны аўдыт – у гэтым годзе рэкамендацыямі скарысталіся: 27 дзяўчынак увайшлі ў склад каманд.

Больш за 10 кіламетраў па Полацку адолела кожная каманда, якая ўдзельнічала ў “Энергічным квэсце” 10 чэрвеня. Удзельнікі разгадвалі галаваломкі на тэму энергаэфектыўнасці, шукалі сакрэтныя коды. З 25 мая па 25 чэрвеня жыхары Полацку вучыліся эканоміць энергію дома, калі выконвалі заданні анлайн-марафона энергаэфектыўнасці. “Аказваецца, можна эканоміць электраэнергію і не дастаўляць сабе нязручнасцяў. Варта толькі выключаць святло, калі выходзіш з пакою, і тэхніку, якой не карыстаешся. Гэта лёгка і прывучае да ўважлівасці і дысцыпліны”, - адзначыла жыхарка Полацку Алеся Дзямідкіна падчас выканання аднаго з заданняў анлайн-марафона.

ес-полоцк 2.png

Больш падрабязнасцяў і  фотаздымкаў з Дзён энергіі ў Полацку дасяжныя па спасылцы: http://energydays2017.tilda.ws/.

Дні энергіі ў межах Еўрапейскага тыдня ўстойлівай энергіі праходзяць што год па ўсёй Еўропе і прасоўваюць ідэі беражлівых адносін да электраэнергіі, а таксама выкарыстання альтэрнатыўных крыніц энергіі: сонца, ветру, геатэрмальных крыніц.

Мерапрыемствы ў Полацку адбыліся дзякуючы праекту «ГарСвет», я выніку якога горад атрымае сучаснае і энергаэфектыўнае вулічная асвятленне. Рэалізуюць праект фонд «Інтэракцыя» і Полацкі райвыканкам пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага Саюза. Як першы беларускі ўдзельнік Пагаднення Мэраў, Полацк імкнецца максімальна скараціць выкіды вуглякіслага газу ў атмасферу: выкіды CO2 у Полацку да 2020 года павінны скараціцца на 20%.