image2 27.09.2017

Фотавыстава “Праекты ў асобах” у Баранавічах

26 верасня ў Баранавічах адкрылася выстава “Праекты ў асобах”, якая распавядае пра 29 праектаў, рэалізаваных у Беларусі пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага саюза.

Выставу адкрыла Алена Ракава, менеджар Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі:

“У 2015 годзе экспазіцыя была прадстаўленая ва ўсіх абласных цэнтрах краіны, праз год з праектамі і яго героямі пазнаёміліся яшчэ 6 буйных гарадоў, а ў Баранавічах мы практычна падводзім вынікі сезона 2017 года. Ён быў даволі насычаным – выстава з мая па верасень праехала маршрутам Маладзечна-Орша-Горкі-Рэчыца-Светлагорск-Жлобін-Салігорск-Нясвіж і Кобрын. І ўсюды мы адчуваем вялікую цікавасць да “Праектаў у асобах” з боку звычайных людзей!” – у прыватнасці адзначыла Алена.

095 (1).jpg

Як заўсёды, на адкрыццё выставы прыязджаюць удзельнікі і героі праектаў. На гэты раз у Баранавічах пабывалі:

Вольга Салахеева, прадстаўнік праекта “Культура і крэатыўнасць”.

052 (1).jpg

Павел Бурыкін, кіраўнік праекта “Распрацоўка пілотнага праекта для абароны правоў дзяцей з цяжкімі формамі інваліднасці і дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі ў Беларусі”, урач-педыятр Беларускага дзіцячага хоспіса.

068.jpg

Алеся Чумакова, прадстаўнік МГА “Экапартнёрства”.

075.jpg

Віктар Кірэеў і Алена Шушкова, прадстаўнікі праекта “Камунікатыўнае кіраванне ў гарадах (КАМГАР)”, у прыватнасці, рэалізуюць праект у Баранавічах, што, натуральна выклікала вялікую цікавасць з боку гасцей адкрыцця і журналістаў.

100.jpg

Еўрапейскі саюз у Беларусі фінансуе праекты і праграмы парадку 29 мільёнаў еўра ў год. Гранты вылучаюцца пад самыя розныя ініцыятывы. Гэта ахова навакольнага асяроддзя, рацыянальнае выкарыстанне прыродных рэсурсаў, укараненне энергазберагальных і зялёных тэхналогій, развіццё сельскіх тэрыторый і падтрымка прадпрымальніцтва, дапамога падапечным Беларускага дзіцячага хоспіса і жанчынам, пацярпелым ад хатняга гвалту, прасоўванне еўрапейскага падыходу ў адукацыі і навуцы, захаванне гістарычных і культурных традыцый. Многія праекты маюць і эканамічны эфект.