Праграма ЕС-Усходняга Партнёрства “Культура і Крэатыўнасць” 2 гады працавала ў Беларусі. Што зроблена?
За апошнія 2 гады колькасць дыскусіяў на тэму культуры ў краінах Усходняга партнёрства павялічылася на 20%. Такімі вынікамі працы дзеліцца Праграма ЕС «Культура і Крэатыўнасць», якая стартавала ў 6 краінах у 2015 годзе.
Праграма была скіраваная на падтрымку культурных і крэатыўных сектараў, на практычныя даследаванні, спрыянне новым стратэгіям і рэформам, трэнінгі для мадэрнізацыі культурнага сектара, прадстаўленне магчымасцяў для міжнароднага культурнага супрацоўніцтва і падвышэнне разумення ролі культуры.
Што праграма «Культура і Крэатыўнасць» зрабіла для Беларусі?
У траўні 2017 г. у Мінску адбыўся форум «Тэхналогіі для крэатыўнай будучыні Create IT». Лідары ў сферы культуры і тэхналогіяў абмеркавалі, як стварыць сістэму падтрымкі і супрацоўніцтва прафесіяналаў у галіне культуры і крэатыўных індустрый, бізнеса, інжынераў і ІТ-спецыялістаў.
Адкрытае публічная мерапрыемства ў межах форума наведалі каля 200 чалавек. У мерапрыемстве прынялі ўдзел 12 мясцовых партнёраў, такіх як Галерэя віртуальнай рэальнасці, ECLAB (European Colleague for Liberal Arts), фестываль Mental Force и бізнес клуб Imaguru. Падчас форума было прадстаўлена 25 тэматычных даследаванняў. Маргарыта Лазарэнкава, адна з арганізатараў Create IT, зарэгістравала ў Беларусі новае НДА «Крэатыўная Беларусь» для наступнай дзейнасці і падтрымкі крэатыўнага сектара.
У Светлагорску заснаваны медыя-хаб «Чердак», як вынік праекта «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».
Інструменты
Крэатыўныя гарады і рэгіёны – так называецца праект арганізаваны Праграмай ЕС “Культура і Крэатыўнасць” у якім прынялі ўдзел шэсць невялікіх гарадоў з кожнай краіны Усходняга Партнёрства. Ад Беларусі ўдзел прыняў Светлагорск. Як невялікаму гораду эфектыўна выкарыстаць свой крэатыўны патэнцыял? Са справаздачай па Светлагорску можна пазнаёміцца тут.
Свае аналітычныя справаздачы напрыклад, аб супрацоўніцтве ІТ і культуры, ці ролі куратара ў тэатры, падрыхтавалі маладыя культурныя менеджары – удзельнікі Праграмы «Культура і крэатыўнасць». Яны прайшлі навучанне, арганізаванае праграмай.
Даследаванне «Культурная спадчына Беларусі: выклікі і рэкамендацыі» таксама дасяжнае на сайце праграмы. Аўтар даследавання Сцяпан Стурэйка, выкладчык Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, здзейсніў больш за 30 экспертных інтэрв’ю, вывучыў дзейнасць дзяржаўных органаў улады і ўстаноў культуры, грамадскіх арганізацыі і нефармальных ініцыятыў у Мінску, Гродна, Брэсце, Мсціславе, Нясвіжы, Ашмянах. Пазнаёміцца ў даследваннем можна тут.
Мы прапануем дапаможнік з 30 лепшымі прыкладамі рэнавацый і стварэння культурных цэнтраў на базе пакінутых заводаў, чыгуначных станцый і нават караблёў. Аўтар дапаможніка Петэр Леній сабраў 123 гісторыі і інтэрв’ю, у якіх актывісты распавядаюць пра выклікі, праблемы і перавагі рэнавацый. Мы пераклалі кнігу на ўсе мовы краінаў Усходняга партнёрства. Дапаможнік знаходзіцца ў адкрытым доступе.
Кніга Дэвіда Пэрыша «Цішоткі і касцюмы: дапаможнік па крэатыўнаму бізнесу» перакладзена беларускую мову і выдадзеная ў Беларусі. Хутка кніга з’явіцца ў інтэрнэце. З дапаможніка вы даведаецеся як крэтыўную ідэю і культурны прадукт зрабіць прыбытковым.
Магчымасці сайта Праграмы ЕС “Культура і Крэатыўнасць” будуць дасяжныя і пасля заканчэння Праграмы. А гэта 14 ан-лайн курса для культурных менеджараў на васьмі мовах, збор фактаў і лічбаў аб эканамічнай і сацыяльнай значнасці культуры, 500 карысных рэсурсаў для пошуку фінансавання, партнёраў і адукацыі.
За тры гады Праграма арганізавала 252 мерапрыемства, апублікавала 870 артыкулаў, набыла больш за 30 тыс. падпісчыкаў у сацыяльных сетках.
Эксперты праграмы выпрацавалі свае рэкамендацыі для культурнага сектара Беларусі і адказалі на пытанне, – што трэба, каб культурны сектар развіваўся лепш?
Спрасціць адміністратыўныя і фінансавыя бар’еры,
Палепшыць межсектарнае супрацоўніцтва,
Больш працаваць з аўдыторыяй,
Развіць заканадаўчую базу.
Больш інфармацыі гл. тут.