Тэрыторыя Праграмы выдатная, мае некранутую прыроду, цудоўныя месцы і разнастайную культурную і гістарычную спадчыну. Можна лёгка знайсці месцы, дзе час спыніўся. Па абодва бакі мяжы. А яшчэ тут ёсць мясцовыя супольнасці, якія рэалізуюць праекты, якія сафінансуюцца Праграмай «Польшча-Беларусь-Украіна», прасоўваюць мясцовую культуру і гісторыю, захоўваюць агульныя традыцыі, павышаюць узровень жыцця, забяспечваюць бяспеку і ахову здароўя сваіх жыхароў. Натхніцца лёгка.
Дык натхняйцеся!
Нашы фотаконкурсы да гэтага часу карысталіся вялікай папулярнасцю. Асабліва каштоўныя, адабраныя кадры, дасланыя падчас папярэдніх конкурсаў, увайшлі ў штогадовы каляндар ПБУ 2022 і праілюстравалі таксама іншыя публікацыі Праграмы. Гэтыя фатаграфіі шырока рэкламаваліся ў шматлікіх месцах па абодва бакі мяжы.
Мы зноў запрашаем прафесійных фатографаў і фотааматараў прыняць удзел у фотаконкурсе «Адкрый унікальнасць прыгранічча ПБУ». Сёлета ў нас будзе чатыры конкурсы, прысвечаныя чатыром парам года. Асноўная мэта конкурсу застаецца нязменнай - мы хочам папулярызаваць багацце, разнастайнасць і каштоўнасць прыроды і эфект ад праектаў, якія рэалізуюцца Праграмай на прыгранічнай тэрыторыі Польшчы, Беларусі і Украіны.
З сённяшняга дня мы запрашаем вас да ўдзелу ў зімовым выпуску конкурса. У ім ёсць дзве катэгорыі, у якіх удзельнікі могуць паказаць свае фатаграфіі:
-
Зімовая прыгажосць прыроды
-
Вакол праектаў
Мы чакаем заявак да 31 сакавіка 2022 года (поўнач па цэнтральнаеўрапейскім часе).
Мы падрыхтавалі прывабны набор прызоў для пераможцаў. Фатаграфіі-пераможцы будуць таксама шырока рэкламавацца ў трох краінах Праграмы і сярод устаноў ЕС.