Спецыялісты ў галіне аховы навакольнага асяроддзя з шасці краін “Усходняга партнёрства” − Азербайджана, Арменіі, Беларусі, Грузіі, Малдовы і Украіны, якія ўдзельнічаюць у фінансаваным ЕС праекце па нарошчванні патэнцыялу ў прыродаахоўнай сферы, сустрэліся з прадстаўнікамі Еўрапейскага агенцтва па навакольным асяроддзі і Еўрапейскага саюза ў рамках Другой нарады кіруючага камітэта праекта. Мэта нарады − аналіз вынікаў выканання праекта ў 2017 годзе і вызначэнне прыярытэтаў на наступны 2018 год.
Праект накіраваны на паглыбленне адносін ЕС з шасцю краінамі “Усходняга партнёрства” і ўзмацненне аховы навакольнага асяроддзя за кошт умацавання кіравання ў прыродаахоўнай сферы. Праект прадугледжвае нарошчванне патэнцыялу краін у галіне аховы біяразнастайнасці, водных і зямельных рэсурсаў, атмасфернага паветра, а таксама аналізу стану навакольнага асяроддзя.
Інфармацыя:
Праект “Укараненне прынцыпаў і метадаў Сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі ў краінах «Усходняга партнёрства» (ENI SEIS II East)”, які фінансуецца ЕС у рамках “Еўрапейскага інструмента добрасуседства” Тэрміны выканання праекта: 1 лютага 2016 года − 31 студзеня 2020 года (48 месяцаў) |
Выконваецца Еўрапейскім агенцтвам па навакольным асяроддзі (ЕАОС) |
Мэты праекта Агульная мэта праекта − спрыяць далейшаму ўкараненню прынцыпаў і метадаў Сумеснай сістэмы экалагічнай інфармацыі (SEIS) у шасці краінах “Усходняга партнёрства” ў якасці працягу праекта ENPI-SEIS (выконваўся ў 2010-2015 гадах). Канкрэтная задача праекта − спрыяць рэгулярнай падрыхтоўцы экалагічных паказчыкаў і дакладаў аб стане навакольнага асяроддзя з мэтай стварэння навукова-інфармацыйнай базы для распрацоўкі палітыкі і кіравання ў галіне аховы навакольнага асяроддзя. Гэта прывядзе да ўмацавання патэнцыялу краін у дачыненні да падрыхтоўкі і распаўсюджання дадзеных і інфармацыі аб стане навакольнага асяроддзя ў адпаведнасці з экалагічным заканадаўствам і практыкай саміх краін і ЕС. |
Праект «ENI SEIS II East»: https://eni-seis.eionet.europa.eu/east/governance
Еўрапейскае агенцтва па навакольным асяроддзі: https://www.eea.europa.eu/
Дадатковая інфармацыя: Вікторыя Ганчарова
Victoria.goncharova@eea.europa.eu
+45 33 42 59 39