27 студзеня ў г. Смаргонь адбылася урачыстая цырымонія, якая была прысвечана завяршэнню праекта ЕС/ПРААН "Падтрымка Рэспублікі Беларусь у вырашэнні праблем нерэгулярнай міграцыі і абароны правоў чалавека ўразлівых груп мігрантаў".
Дзякуючы праекту быў пабудаваны новы корпус Вучэбнага цэнтра пагранічнай службы. Таксама была праведзеная рэканструкцыя трохпавярховага будынка, на базе якога створаныя навучальныя класы і інтэрнат для афіцэраў-памежнікаў.

У межах праекта была ўдасканалена сістэма набора і навучання персанала пагранічнай службы ў адпаведнасці з прынятымі ў ЕС міжнароднымі стандартамі. Далейшае развіццё атрымала служба псіхалагічнай падтрымкі Дзяржаўнага пагранічнага камітэтат. Таксама былі ўведезены працэдуры па прадухіленні і рэагаванні на выпадкі гандлю людзьмі і гвалту ў дачыненні да мігрантаў. З удзелам грамадскіх арганізацый былі распрацаваны механізмы прадастаўлення прававой і сацыяльнай дапамогі ахвярам. За 3 гады рэалізацыі праекта 714 ахвяраў гандлю людзьмі атрымалі прававую і псіхалагічную дапамогу ў Беларусі.
У межах праекта была створана мабільная служба псіхалагічнай і медычнай дапамогі. Адмыслова абсталяваны мікрааўтобу дазваляе псіхлагам аператыўна выехаць на любы ўчастак мяжы і аказаць дапамогу пацярпелым.

Бюджэт праекта склаў больш за 1,8 млн. Еўра. 80% фінансавання здзейсніў Еўрапейскі саюз. Дадзены праект быў рэалізаваны сумеснымі намаганнямі Праграмы развіцця ААН (ПРААН), Упраўлення Вярхоўнага Камісана ААН па справах бежанцаў і Міжнароднай арганізацыяй па міграцыі.
Фотаздымак: БелТА, Леанід Шчаглоў



