image2 04.03.2017

Ўстойлівае кіраванне нізінным балотам на прыкладзе заказніка «Спораўскі»

Нізінныя балоты з'яўляюцца унікальнымі прыроднымі скарбамі Беларусі з разнастайным раслінным і жывёльным светам. Што адбывалася на балоце Спорава ў другой палове 2016 года і чаго ўдалося дасягнуць у галіне аховы біяразнастайнасці, распавёў Вадзім Мікалаевіч Пратасевіч, дырэктар ДПУ "Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі».

- Якія працы праводзіліся на тэрыторыі заказніка «Спораўскі» восенню і зімой 2016-2017 гадоў?

-Практычна ўсе працы па касьбе расліннасці ў «Спораўскім» праводзяцца менавіта ў гэты час года. У канцы вясны і летам, калі гняздуецца вяртлявая чарацянка, мы амаль нічога не праводзім. Дзякуючы тэхніцы, закупленай у рамках праекта ЕС/ПРААН «Кліма-Іст: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Рэспубліцы Беларусь для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змены клімату», балоты былі ачышчаны ад драўняна-хмызняковай і травяністай расліннасці. За мінулы год у нас было высечана 64 га. драўняна-хмызняковай расліннасці і выкашаны 786 га. балот, нарыхтавана 840 м3 драўнянай дранкі (гэтая прадукцыя ўжо была рэалізаваная прадпрыемствам, зацікаўленым у зялёным паліве).

klima_ist.jpg

- Ці бачыце Вы экалагічны і эканамічны эфект для заказніка ад праведзенага комплексу мерапрыемстваў?

- Маніторынг жывёльнага свету, які праводзіўся на тэрыторыі заказніка ў 2016 годзе, наглядна прадэманстраваў уплыў касьбы на прыроду. У нас ёсць участкі балота (каля 200 га. за вёскай Мастыкі), якія ўпершыню былі выкашаны ў студзені-лютым 2016 года. Гэтую пляцоўку мы больш рыхтавалі для куліковых відаў птушак. Але маніторынг паказаў, што там ужо з'явілася больш за 10 самцоў вяртлявай чаротаўкі. Раней гэтая птушка ніколі не сустракалася ў той частцы заказніка. На участках, якія рэгулярна выкошвалі, колькасць гэтага віду-індыкатара стану балота стабільная, а таксама павялічваецца шчыльнасць гэтага віду.

Пра эканамічны эфект і аб самаакупнасці нам казаць пакуль рана, паколькі мы працавалі і ў той час, калі ў нас не было ўсёй тэхнікі і замкнёнага цыклу. Зараз мы атрымалі усё запланаванае абсталяванне ў рамках праекта ЕС/ПРААН «Кліма-Іст». Спадзяюся, што з гэтага года мы зможам пакрыць выдаткі на касьбу.

- Што, акрамя выкошвання балот, Вы прадпрымаеце для захавання біяразнастайнасці?

- Мы ажыццяўляем цэлы шэраг біятэхнічных мерапрыемстваў. Напрыклад, у мінулым годзе пабудавалі 15 гнездавых платформ для драпежных птушак, сумесна з нашым паляўнічай гаспадаркай зрабілі домікі для качыных птушак у пойме ракі Ясельда. Праца з моладдзю - гэта таксама вельмі важны напрамак дзейнасці для нас. Мы інфармавалі школьнікаў і студэнтаў аб прыродаахоўных мерапрыемствах і магчымасці ўдзелу ў іх (напрыклад, сетка захавальнікаў АПБ).

img_3387.jpg

-Гэта апошні год працы праекта ЕС/ПРААН «Кліма-Іст». Як Вы ацэньваеце супрацоўніцтва з гэтым праектам? Якія буйныя мерапрыемствы запланаваны ў гэтым годзе?

- Праект «Кліма-Іст» быў своеасаблівы па сваёй тэхнічнай рэалізацыі. Мы ўжо ўдзельнічалі ў некалькіх міжнародных праектах матэрыяльна-тэхнічнай дапамогі, але такой пастаўкі ўнікальнай для Беларусі тэхнікі ў нас ніколі не было. Мы нацэльваліся на арганізацыю цыклічнай і ўстойлівай касьбы, менавіта таму нам і патрэбна была пэўная лінейка абсталявання для кожнага вытворчага этапу.
На гэты год мы ставім для сябе вялікія мэты: трэба выкасіць не менш за 1 200 га. балот і паспяхова правесці ў супрацоўніцтве з праектам фестываль «Спораўскія сенажаці-2017». Гэта яркае і незвычайнае мерапрыемства з разнастайнай праграмай, усё будзе традыцыйна цікава, пазнавальна і весела.

ДПУ «Рэспубліканскі біялагічны заказнік «Спораўскі» з'яўляецца адной з пілотных тэрыторый праекта ЕС/ПРААН «Кліма-Іст: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Рэспубліцы Беларусь для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змены клімату». Для гэтай прыродаахоўнай тэрыторыі была закуплена і пастаўлена тэхніка для высечкі драўнінна-хмызняковай расліннасці, касьбы травы і трыснёгу, іх транспарціроўкі і перапрацоўкі: універсальны чатырохколавы трактар, лесагаспадары мульчэр, біябайлер, машына сечная, машына для зборкі трыснёгу, комплекс для пагрузкі, транспарціроўкі і разгрузкі драўніны, лясны харвестэр, франтальная касілка і рулонны прэс-падборшчык.

Праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь. Бюджэт праекта — 1 498 000 еўра.