Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь запрашае да ўдзелу ў конкурсе праектных прапаноў, якія будуць рэалізаваны ў Беларусі альбо прынясуць непасрэдную карысць беларускаму грамадству пры фінансавай падтрымцы Еўрапейскага інструмента суседства.
З поўным тэкстам Дапаможніка для заяўнікаў можна будзе азнаёміцца ў Прадстаўніцтве Еўрапейскага саюза ў Рэспубліцы Беларусь (вул. Энгельса 34А/2, г. Мінск, Беларусь) і на вэб-старонцы Генеральнага дырэктарата Еўрапейскай камісіі па міжнародным супрацоўніцтве і развіцці і Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі.
Апошні тэрмін для падачы заявак – 8 ліпеня 2019 года.
Пытанні можна дасылаць электроннай поштай на адрас, пазначаны ніжэй, не пазней за 21 дні да крайняга тэрміну падачы канцэпцый праектаў.
Адрас электроннай пошты: delegation-belarus-calls@eeas.europa.eu.
