image2 15.06.2018

У Браславе пройдзе Тыдзень устойлівай энергетыкі – 2018

Мерапрыемства, якое ўжо стала традыцыйным, арганізуецца Браслаўскім раённым выканаўчым камітэтам і Цэнтрам экалагічных рашэнняў у межах праекта «Браслаўскі раён - першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі», што фінансуецца Еўрапейскім саюзам. Тыдзень устойлівай энергетыкі пройдзе з 18 па 23 чэрвеня 2018 года і будзе ўключаць лекцыі, выставы, экалагічныя акцыі і спаборніцтвы, мэта якіх – прыцягнуць увагу людзей да тэм клімату, аднаўляльнай энергетыкі і энергазберажэння.

2.jpg

– Нам прыемна адзначаць, што праграма з кожным годам становіцца ўсё больш насычанай і карыснай як для жыхароў, так і спецыялістаў рэгіёну, – распавядае каардынатар праекта ад Цэнтра экалагічных рашэнняў Дзмітрый Буронкин. – Так, напрыклад, у гэтым годзе не толькі дадаюцца цікавыя фарматы актыўнасцей, але і адбудуцца важныя прэзентацыі. Напрыклад, будзе агучана распрацаваная Стратэгія па дасягненні Браслаўскім раёнам кліматычнай нейтральнасці; для выступленняў запрошаныя таксама міжнародныя эксперты, якія доўгі час працуюць з тэмай у іншых краінах.

3.jpg

Да канца чэрвеня будзе працаваць інтэрнэт-сэрвіс «Кліматычнае пытанне»: па спасылцы https://goo.gl/forms/z27BtJvOoGjUtV1H3 жыхары горада могуць спытаць у прадстаўнікоў Браслаўскага райвыканкама і Цэнтра экалагічных рашэнняў пра тое, што даўно хацелі – па ключавых тэмах праекта «Браслаўскі раён – першы кліматычна нейтральны муніцыпалітэт Беларусі».