У Мінску адбылася фінальная канферэнцыя праекта, што фінансуецца ЕС, на якой былі прадстаўлены асноўныя вынікі.
«Важна, каб мы дэманстравалі не толькі экалагічныя выгады, але і эканамічны эфект. Давайце працаваць далей, каб нашы вынікі былі ўстойлівыя на доўгую перспектыву», падкрэсліла Андрэа Віктарын, Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі.
«Клапоцячыся аб навакольным асяроддзі мы ў першую чаргу павінны ўлічваць інтарэсы мясцовага насельніцтва. Эканамічнае і сацыяльнае вымярэнні павінны ісці рука аб руку з экалагічнай працай», - сказаў Санака Самарасiнха, Пастаянны Прадстаўнік ПРААН у Беларусі.
Ія Вітальеўна Малкіна, Першы намеснік Міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь з задавальненнем адзначыла, што устоянае трыо -ЕС, ПРААН і Мінпрыроды ўжо зрабіла шмат для эканомікі краіны і сацыяльнага развіцця рэгіёнаў. «Давайце працягнем сумесную працу па захаванню беларускіх балот», -падкрэслiла Ія Вітальеўна.
Удзельнікам мерапрыемства быў прадэманстраваны відэафільм, прысвечаны рэалізацыі праекта ў Беларусі.
Кіраўнік праекта Уладзімір Калтуноў, навуковы каардынатар праекту Міхаіл Максіменка і Вадзім Пратасевіч, дырэктар ДПУ "Рэспубліканскі біялагічны заказнік" Спораўскі "ў сваіх прэзентацыях распавялі пра асноўныя дасягненні праекту.
Дзейнасць праекта стварае спрыяльнае асяроддзе для рэдкіх відаў флоры і фауны, прадухіляе тарфяныя пажары, спрыяе скарачэнню выкідаў CO2 за кошт замены выкапнёвага паліва балотнай біямасай, адкрывае новыя эканамічныя магчымасці для мясцовых супольнасцяў.
Шмат увагi было нададзена ўстойлівасці вынікаў, перспектывам распаўсюджвання пазітыўнага вопыту праекта на іншыя тэрыторыі Беларусі.
Праект «Кліма-Іст: захаванне і ўстойлівае кіраванне тарфянікамі ў Рэспубліцы Беларусь для скарачэння выкідаў вугляроду і адаптацыі балотных экасістэм да змены клімату» (2013 - 2017) фінансаваўся ЕС і выконваўся ПРААН сумесна з Мінпрыроды.
Сродкі, выдзеленыя Еўрапейскім саюзам на рэалізацыю праекта, склалі 1 498 000 еўра.