image2 06.07.2017

Дні энергіі сталі адным з самых яркіх падзей чэрвеня ў Вілейцы

30 чэрвеня ў Вілейцы адбылося закрыццё Дзён энергіі. Мерапрыемства прайшло ў гарадскім парку і сабрала некалькі соцень жыхароў горада, сярод якіх былі школьнікі, студэнты, бацькі з дзецьмі і ўсе жадаючыя ўвогуле.

DSC_0925.JPG

Мерапрыемства ўрачыста адкрылі прадстаўнікі Вілейскага райвыканкама, ГА «ЗОВіК» і МГА «Экопартнёрства». Яны нагадалі ўдзельнікам, што Вілейка далучылася да Пагаднення мэраў па клімаце і энергіі амаль год таму і актыўна працуе над развіццём рэгіёну ў рамках устойлівага энергетычнага развіцця.

DSC_0950.JPG

Дні энергіі ў Вілейцы былі арганізаваныя ўпершыню і ўключылі водны паход па рацэ Вілія, энергаквэст, конкурс на лепшую параду па энергазберажэнню, моладзевы фестываль «Энергія маладосці» і фестываль фарбаў холі. Правядзенне Дзён энергіі накіравана на павышэнне ўзроўню інфармаванасці жыхароў па пытаннях энергазберажэння і змянення клімату.

DSC_0965.JPG

Падчас закрыцця Дзён энергіі віляйчан чакаў канцэрт з удзелам творчых калектываў раёна, шоў мімаў, спаборніцтвы па воркаўту, у якіх жыхары маглі паспрабаваць сябе ў падцягванні на перакладзіне і скачках на скакалцы, дзіцячы пленэр на тэму энергазберажэння і змянення клімату.

DSC_1093.JPG

Усе актыўныя ўдзельнікі Дзён энергіі атрымалі падарункі ад праекта «Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі», які фінансуецца Еўрапейскім саюзам.

DSC_1231.JPG

Даведка: Праект Еўрапейскага саюза «Падтрымка ініцыятывы “Пагадненне мэраў” у Беларусі» рэалізуецца ў 2016-2019 гадах, яго бюджэт складае 663 тысячы еўра. Больш інфармацыі на climate.ecopartnerstvo.by.

DSC_1273.JPG