image2 12.04.2021

Завершана экалагічная ініцыятыва «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі»

Сады ўпрыгожваюць наш побыт, чысцяць паветра, паляпшаюць мікраклімат і даюць сакавітыя плады, з якіх людзі атрымліваюць разнастайныя прадукты харчавання, лекавыя прэпараты. А праца ў садзе на свежым паветры з'яўляецца лепшым відам актыўнага адпачынку, які садзейнічае ўмацаванню здароўя, здымае нервовае напружанне, паляпшае настрой, развівае любоў да роднай зямлі.

A picture containing outdoor, grass, lined, variety Description automatically generated

Акрамя таго, садоўніцтва можа дапамагчы ў вырашэнні адной з вострых экалагічных праблем сельскай мясцовасці ў Беларусі – дэградацыі земляў і распаўсюджванні інвазійных раслін.

Задзейнічаць часта пустуючыя прысядзібныя і прышкольныя ўчасткі пад садоўніцтва, навучыўшы сельскіх жыхароў (дзяцей і дарослых) і падтрымаўшы іх неабходнымі матэрыяламі – галоўная мэта экалагічнай ініцыятывы «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі», якую разам з партнёрамі рэалізавала АГС мясцовы фонд развіцця «Старт-Усход» за перыяд чэрвень 2019 – люты 2021 у Магілёўскай вобласці ў рамках праекта «Прыцягненне грамадскасці да экалагічнага маніторынгу і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні», які фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

A picture containing grass, outdoor, person, hay Description automatically generated

У Быхаўскім, Слаўгарадскім, Краснапольскім і Чэрыкаўскім раёнах былі створаны дзесяць рэсурсных цэнтраў па садоўніцтве з уласнымі гадавальнікамі пладовых дрэў і ягадных хмызнякоў. Усяго набыта больш за 7000 саджанцаў пладовых дрэў, ягадных і дэкаратыўных кустоў, а таксама 7000 насенных і клонавых прышчэпаў. Пасадачны матэрыял высаджаны на 5 Га на зноў распрацаваных участках партнёраў.

A picture containing sky, grass, outdoor, field Description automatically generated


Сёння ў рэсурсных цэнтрах можна знайсці не толькі шырокі асартымент саджанцаў, найбольш прыдатных для вырошчвання ў дадзенай мясцовасці, але і атрымаць кансультацыю спецыяліста па планаванні садовага ўчастка, падбору саджанцаў, эфектыўных метадах апрацоўкі зямлі і раслін і г.д.


Усе рэсурсныя цэнтры аснашчаны сельскагаспадарчым абсталяваннем і абсталяваннем для правядзення дыстанцыйнага навучання, а гадавальнікі забяспечаны не толькі пасадачным матэрыялам, але і агароджай і сельскагаспадарчым інвентаром.

У адпаведнасці са стратэгіяй і планамі развіцця гадавальнікаў праз тры гады яны пачнуць прыносіць першы прыбытак. Гэта дазволіць кожнаму цэнтру не толькі навучаць мясцовае насельніцтва сучаснаму садоўніцтву, але і падтрымліваць сацыяльна неабароненыя сем'і саджанцамі.

У рамках ініцыятывы для персаналу рэсурсных цэнтраў праведзены трэнінгі і семінары, а таксама азнаямленчыя візіты ва ўстановы, якія даследуюць пытанні пладаводства.

У сваю чаргу кожны рэсурсны цэнтр распрацаваў унікальную навучальную праграму для мясцовага насельніцтва. Вынікам навучання стала напісанне сельскімі жыхарамі бізнес-планаў сямейных садоў. 94 лепшых падтрымана за кошт сумеснага фінансавання саджанцамі ягадных хмызнякоў для сваіх прысядзібных участкаў з трох дзеючых гадавальнікаў.

  

У выніку рэалізацыі ініцыятывы «Зялёная эканоміка саду для будучыні вёскі» ужо праз 1,5 года на тэрыторыі Краснапольскага, Чэрыкаўскага, Слаўгарадскага і Быхаўскага раёнаў гадавальнікамі і сямейнымі садамі будзе занята каля 10 Га пустуючых зямельных участкаў.

Рэгіянальная сетка здолела стаць прыкладам узаемавыгаднага супрацоўніцтва, а рэсурсныя цэнтры будуць і далей аказваць поўны спектр паслуг па развіцці садоўніцтва і экалагічнага прадпрымальніцтва. Ужо ў 2023 годзе закладзеныя гадавальнікі змогуць даваць якасны пасадачны матэрыял для мясцовага насельніцтва і зробяць даступнай мару сельскага жыхара аб сучасным і прадуктыўным садзе.