image2 23.04.2020

ЕС і ПРААН выпусцілі 145 000 лістовак пра COVID-19 для пажылых людзей

Распаўсюджвайце інфармацыю, а не вірус! 145 000 інфармацыйных лістовак пра прафілактыку COVID-19 і з кантактамі на выпадак надзвычайнай сітуацыі з'явяцца ў хуткім часе ў грамадскім транспарце Беларусі. Матэрыялы распрацаваныя і надрукаваныя пры падтрымцы Еўрапейскага саюза, каб данесці да пажылых людзей простыя правілы аб тым, як засцерагчы сябе ад каранавіруса і што рабіць у выпадку праявы сімптомаў гэтай небяспечнай інфекцыі.

Распаўсюджванне такой інфармацыі вельмі важна для людзей сталага ўзросту. Такая інфармацыя дапамагае ім заставацца фізічна і псіхічна здаровымі падчас пандэміі, а таксама дае дакладныя інструкцыі, што трэба рабіць у выпадку, калі захварэў.

Лістоўкі перададзеныя валанцёрам Чырвонага Крыжа ў Беларусі, якія дапамагаюць распаўсюджваць інфармацыю ў гарадах і раёнах.

Лістоўкі распрацаваныя і надрукаваныя ў рамках праекта БЕЛМЕД, які фінансуецца Еўрапейскім саюзам і рэалізуецца ПРААН, СААЗ, ЮНІСЕФ і ЮНФПА ў партнёрстве з Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы даступныя па спасылцы.