image2 22.06.2020

Еўрапейскі саюз і СААЗ дастаўляюць матэрыялы, крытычна важныя для змагання з COVID-19 у Беларусі

Партыя медыцынскіх рэспіратараў і масак, ахоўных акуляраў, ахоўных шчытоў для твару і медыцынскіх халатаў для дапамогі медыцынскім супрацоўнікам Беларусі ў прыняцці бяспечных і эфектыўных мер змагання з пандэміяй COVID-19 прыбыла сёння ў краіну.

Supplies infographic RUS_ BELARUS.png

Партыя прадметаў медыцынскага прызначэння, закупленых Сусветная арганізацыяй аховы здароўя (СААЗ) на сродкі Еўрапейскага саюза, складаецца з 3,6 мільёна адзінак сродкаў індывідуальнай абароны – 1 мільёна медыцынскіх рэспіратараў, больш за 2 мільёнаў медыцынскіх масак, 50 000 ахоўных акуляраў, 50 000 ахоўных шчытоў для твару і 80 000 медыцынскіх халатаў. Усе пастаўленыя прадметы медыцынскага прызначэння былі правераны на адпаведнасць стандартам якасці і бяспекі для медыцынскіх работнікаў, якія знаходзяцца на перадавой змагання з COVID-19.

106048974_3050789591637024_570705671861527892_o.jpg

Кіраўнік Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза ў Беларусі Пасол Дзірк Шубель і прадстаўнік СААЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў перадалі прадметы медыцынскага прызначэння Міністэрству аховы здароўя Рэспублікі Беларусь у прысутнасці намесніка Міністра аховы здароўя Барыса Андрасюка ў рамках больш шырокага пакета дапамогі, што закліканы дамапагчы супрадзейнічаць распаўсюду COVID-19 у краіне.

105548275_3050789531637030_1468520037180195429_o.jpg

Надалей у Беларусь будуць пастаўлены дадатковыя партыі сродкаў індывідуальнай абароны і апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх для пацыентаў.

Паcол Еўрапейскага саюза Дзірк Шубель адзначыў: «У змаганні з гэтай пандэміяй важна дзейнічаць разам, каб спыніць распаўсюджанне віруса. Вірус будзе пераможаны толькі тады, калі ён будзе пераможаны ўсюды. Разам з краінамі Еўрапейскага саюза і фінансавымі інстытутамі мы выступаем як адна Каманда Еўропы (Team Europe), аб'ядноўваючы рэсурсы і аказваючы падтрымку ў розных сферах нашым краінам-партнёрам, у тым ліку Беларусі».

105978114_3050789301637053_6380463873613833521_o.jpg

«У апошнія месяцы мы шчыльна супрацоўнічалі з Арганізацыяй Аб'яднаных Нацый і Беларускім Таварыствам Чырвонага Крыжа, каб дапамагчы ў забеспячэнні належных ўмоў працы медыцынскіх і сацыяльных работнікаў па ўсёй краіне», – дадаў ён. «Сёння мы рады магчымасці забеспячыць яшчэ адну пастаўку медыцынскіх матэрыялаў і ахоўных сродкаў для сферы аховы здароўя Беларусі».

104939156_3050789088303741_2065279022018911767_o.jpg

Размеркаванне матэрыялаў у медыцынскія ўстановы па ўсёй краіне будзе каардынавацца Дзяржаўнай установай «Рэспубліканскі цэнтр арганізацыі медыцынскага рэагавання» Міністэрства аховы здароўя.

Батыр Бердыклычаў, прадстаўнік СААЗ і кіраўнік краінавага офіса СААЗ у Беларусі, адзначыў: «Работнікі аховы здароўя знаходзяцца на пярэднім краі змагання з COVID-19, што павялічвае іх рызыку заражэння вірусам. Яны нашы героі, але яны не звышлюдзі».

104956336_3050789044970412_2948741416232407412_o.jpg

«Пастаўка сродкаў індывідуальнай абароны, якая стала магчымай дзякуючы шчодрай падтрымцы Еўрапейскага саюза, будзе ў значнай меры спрыяць зніжэнню рызыкі, з якой сутыкаюцца медыцынскія работнікі нашай краіны ў іх штодзённай працы, і абароне іх саміх, пацыентаў і ўразлівых груп насельніцтва ад гэтага віруса», – дадаў ён.

105029458_3050789554970361_6145003667755695269_o.jpg

Бязвыплатная перадача сродкаў індывідуальнай абароны з'яўляецца кампанентам намаганняў, што прадпрымаюцца Еўрапейскім саюзам для змагання з пандэміяй COVID-19, якой у наш час ахоплены больш за 188 краін і тэрыторый. 27 сакавіка 2020 года Еўрапейскі саюз абвясціў пра выдзяленне сродкаў у выглядзе Пакета дапамогі ЕС для краін свету на змаганне з COVID-19. Трыццаць мільёнаў еўра будуць скіраваны на прадухіленне, выяўленне і змаганне з пандэміяй COVID-19 у шасці краінах Усходняй Еўропы і Каўказа, у тым ліку ў Беларусі.

105653574_3050790258303624_205028083199468941_o.jpg

Гэтыя сродкі будуць выкарыстаны для задавальнення непасрэдных надзвычайных патрэб, такіх як набыццё прадметаў медыцынскага прызначэння першай неабходнасці і навучанне працаўнікоў аховы здароўя, медперсаналу, што знаходзіцца на перадавой змагання з вірусам, і пацыентаў. У больш доўгатэрміновай перспектыве сродкі пойдуць на ўмацаванне патэнцыялу краіны па ажыццяўленні мер рэагавання на надзвычайныя сітуацыі ў сферы грамадскай аховы здароўя.

105033459_3050789911636992_146282607689778062_o.jpg

Праект з'яўляецца кампанентам пастаяннай падтрымкі Беларусі з боку Еўрапейскага саюза і СААЗ.

Інфармацыя для журналістаў:

Абноўленая інфармацыя па статыстычных дадзеных пра COVID-19 са штаб-кватэры СААЗ (WHO HQ); Еўрапейскага рэгіянальнага бюро СААЗ (WHO/Europe); дэталёвая інфармацыя пададзена ў рамках сістэмы інтэрактыўных інфармацыйных панэляў у рэжыме рэальнага часу.

Больш падрабязную інфармацыю і рэкамендацыі пра COVID-19 для грамадскасці можна атрымаць на вэб-сайце СААЗ: COVID-19 advice for public.

Інфармацыя Прадстаўніцтва Еўрапейскага союза ў Беларуси на сайце.